Палітвязень Мікалай Статкевіч патлумачыў у лісьце на волю, чаму прыняў рашэньне больш не зьвяртацца па мэдычную дапамогу да лекараў магілёўскай турмы, дзе яго трымаюць.
Мікалай Статкевіч заўважыў, што пасьля кантактаў зь лекарамі пэнітэнцыярнай сыстэмы яму трывала становіцца горш. Гэтак было, паводле Статкевіча, у Шклоўскай калёніі, дзе ён сядзеў раней, гэта ж паўтараецца цяпер у Магілёўскай турме. «Гэта адна з формаў павольнага забойства», — мяркуе былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч. Палітвязень напісаў у пракуратуру скаргу, якую пераслалі для праверкі ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС.
Жонка палітыка Марына Адамовіч паведаміла, спаслаўшыся на адказ з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, што парушэньняў закону адносна Мікалая Статкевіча праверка нібыта ня выявіла:
«Ён зрабіў выснову, што гэта робіцца альбо каб прымусіць яго напісаць патрэбнае ім прашэньне аб памілаваньні, альбо прывесьці яго ў стан, каб па вызваленьні ён быў ня здольны займацца актыўнай палітычнай дзейнасьцю. Сыстэма наша працуе геніяльна: скаргу накіроўваюць для разбору таму, на каго скардзяцца. Але ўсё роўна Мікалай зноў адправіў скаргу ў пракуратуру, як мне вядома з апошняга ліста».
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня 2010 году.