Незалежныя экспэрты лічаць заявы Лукашэнкі пра мацярынскі капітал папулісцкімі.
Аляксандар Лукашэнка сёньня ў Жодзіне заявіў:
«Мы зараз думаем, як падтрымаць жанчын. Сем’і як падтрымаць... Вось праект „Вялікая сям’я“ мне прапанавалі. За першае дзіця — дзесяць тысяч даляраў. Мы ў далярах адкрываем рахунак. За другога — дваццаць. За трэцяга — у два разы павялічваем. А калі яшчэ ты сам на гэты рахунак грошы кладзеш, то мы ў два разы больш даем».
Лукашэнка таксама паведаміў, што, акрамя грошай, маладыя шматдзетныя сем’і будуць атрымліваць жыльлё.
«Калі ў нас ня будзе дастаткова насельніцтва — тады няма чаго гаварыць пра незалежнасьць», — лічыць Аляксандар Лукашэнка.
«Вельмі цікава, што прэзыдэнт краіны апэруе сумамі ў далярах. Гэта прызнаньне сытуацыі, калі кіраўнік дзяржавы не прызнае вартасьць сваёй валюты, гэта сьведчыць пра стан эканомікі, — лічыць экс-міністар працы Аляксандар Сасноў.
«Паабяцаць можна шмат, а як выканаць? Грошай у бюджэце няма. Гэта папулісцкая заява, якая прызначаная, каб крыху абяліць уладу за пагаршэньне ўзроўню жыцьця, за рост цэнаў. Гаварыць нешта трэба, нейкія выбары наперадзе, але даць людзям улада ня мае чаго», — зазначыў Свабодзе спадар Сасноў.
У Беларусі штогод нараджаецца 100–110 тысяч дзяцей. Выплаты па праграме «Вялікая сям’я» склалі б больш за мільярд даляраў.