«Што разлучыў Бог, чалавек злучыць ня здольны». Такую рэзалюцыю, карыстаючыся службовым становішчам, наклаў некалі гішпанскі кароль Філіп ІІ на першы ў гісторыі праект Панамскага каналу.
«Лухта і лузэрства!» — сказаў на гэта амэрыканскі прэзыдэнт Вудра Ўілсан 10 кастрычніка 1913 году і націснуў пімпачку. Празь некалькі сэкундаў больш чым за чатыры тысячы кілямэтраў ад ягонага вашынгтонскага кабінэту, у якім знаходзілася тая цудоўная пімпачака, адбыўся выбух — чалавек адным махам злучыў тое, што саманадзейна разлучыў інжынэр Госпад.
«Прагучала горда», — пракамэнтаваў падзею Алёша Пяшкоў, але ён тады ня быў членам СП і яго ніхто не пачуў, давялося прыберагчы фразачку да будучых часоў.
Хаця нагода для гонару сапраўды была не абы-якая... Кароль Філіп думаў, што глядзеў на ваду — а вадзе было не да манархіі. Кактэйль быў зьмяшаны, Атлянтычны акіян абрынуўся ў Ціхі — або Ціхі грымнуўся ў Атлянтычны: розьніца ўжо нікога не хвалявала. Хіба што простых грамадзянаў Старога і Новага сьвету, якія некалькі дзесяцігодзьдзяў перад тым уклалі свае кроўныя рублі, даляры, франкі і маркі ў будаўніцтва праклятага каналу — і засталіся ні з чым. Бо злучаць тое, што разлучыў бог, чамусьці найперш выпадае розным прайдзісьветам і афэрыстам. Абачлівы чалавек усё параўновае з 1913-м — як у Савецкім Саюзе...
Панаме пашанцавала — і канал мае, і імя на слыху. Яна ўжо даўно ў гісторыі — і на галовах. Можна вайну ЗША абвясьціць — і здацца, і ўсе скажуць: дык гэта ж Панама! — і выправяць націск. І ніхто ня зьдзівіцца. Паспрабуй зьдзівіся, калі маеш справу з жыхарамі вузкай палоскі паміж двума акіянамі, якія з 1913 году ня ведаюць, куды іх заўтра змые: у Атлянтыку або — ціхенька, ціхенька — у іншы бок.
А яшчэ прыгадваецца звышпапулярная кніжка нямецкага пісьменьніка Янаша «О, як цудоўна ў Панаме!», на якой выхоўваліся пакаленьні тамтэйшых дзяцей. Панама ўяўляецца яе пэрсанажам недасяжным раем, які, як высьвятляецца, дасягаць зусім не абавязкова. Бо, "стара казка вучыць", добра ня там, куды дастае пімпачка... дый бікіні не заўжды пісалася з малой літары.