Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 20-й. Што азначае наступ на Логвінава?

Госьці эфіру — дырэктар беларускай Свабоды Аляксандар Лукашук і журналіст Свабоды Сяргей Дубавец.
Сярод тэмаў гутаркі:

- як ацэньваць рашэньне Міністэрства інфармацыі аб пазбаўленьні Логвінава ліцэнзіі

- наколькі значную ролю ў беларускім кнігавыдавецтве адыгрываў Ігар Логвінаў?

- што рабіць далей, у выпадку, калі ўлады Логвінаву ліцэнзію ня вернуць?

Якія шанцы афіцыйнага Менску ў гульні з Украінай? – пра гэта ў нашым бліц-аналізе.

У першым лісьце да сваякоў абвінавачаны ў шпіянажы і зьняволены ксёндз Уладзіслаў Лазар сьцьвярджае, што ні ў чым не вінаваты

Апытаньне ў Горадні. Ці верыце вы запэўніваньням улады, што новай дэвальвацыі беларускага рубля ня будзе??

А таксама чарговая перадача з сэрыі “Жыцьцё пасьля раку” пра жыхарку Смаргоні Ірына Фрэнкель, якая вырвала з клюшняў раку сябе і сына.

Тэлефануйце ў на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio