Новая купюра ў 100 даляраў ЗША зьявіцца ў звароце ад 8 кастрычніка 2013.
Банкноты атрымалі дадатковую абарону, улючна з трохмернай ахоўнай стужкай сіняга колеру. Паварочваючы купюру, можна будзе ўбачыць, як намаляваныя на ёй званочкі мяняюцца на лічбу 100. Ахоўная стужка ўплеценая ў паперу.
На новай банктоце зьяціцца дадатковая ахоўная нітка з вадзянымі знакамі.
Некаторыя аб’екты, намаляваныя на купюры, мяняюць колер, калі глядзець на іх пад розным вуглом.
«Людзям спатрэбіцца ўсяго некалькі сэкундаў, каб зразумець, што яны глядзяць на сапраўдную банкноту, калі яны ведаюць, што менавіта шукаць», — заявіў The New York Times дырэктар адзьдзелу банкнотаў Рады кіраўнікоў Фэдэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Майкл Ламбэрт.
Усе дадатковыя ступені абароны падвысілі кошт вытворчасьці купюры з 11 да 14 цэнтаў.
Новы дызайн банкнот быў упершыню прадстаўлены яшчэ ў 2010 годзе, аднак з-за тэхнічнага збою ў працэсе друкаваньня выпуск адкладаўся, паведамляе Інтэрфакс.
Апісаньне новай банкноты можна знайсьці на сайце newmoney.gov на 23 мовах. Беларускай сярод іх няма, аднак ёсьць украінская і расейскія вэрсіі.