Прэм’ер —міністар Украіны Мікалай Азараў наведае Беларусь 7 кастрычніка з аднадзённым афіцыйным візытам.
Ён сустрэнецца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам, паведамляе ўкраінскі ўрадавы партал.
У рамках візыту плянуецца падпісаньне шэрагу пагадненьняў, сярод якіх міжведамаснае пагадненьне аб супрацоўніцтве ў сфэры падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энэргетыкі, а таксама плян дзеяньняў па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве на 2014-2018 гады.
Напярэдадні візыту ў інтэрвію газэце «Советская Белоруссия» Азараў заявіў, што пакуль заўчасна рабіць высновы пра эфэктыўнасьць Мытнага саюзу.