Адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлі заявіў у суботу, што ў выпадку абраньня ня дасьць краіне пераўтварыцца ў дыктатуру.
Выступаючы на апошнім перадвыбарчым мітынгу перад выбарамі 9 кастрычніка ў сталіцы Баку, ён абвінаваціў цяперашнюю ўладу Азэрбайджану ў тым, што яна ня дзеліцца велізарнымі даходамі ад продажу нафты з простым народам.
Гасанлі нагадаў, што, паводле яго слоў, мільёны азэрбайджанцаў былі вымушаныя зьехаць на заробкі ў Расею, Украіну і іншыя дзяржавы, каб «зарабіць на кавалак хлеба».
У мітынгу, паводле апазыцыі, бралі ўдзел да 10 тысяч чалавек, паводле паліцыі — каля 1000.
Кандыдат ад улады, дзейны прэзыдэнт Ільгам Аліеў, які балятуецца трэці раз запар, сваіх перадвыбарных сустрэч з выбарнікамі не праводзіў — яго прыхільнікі кажуць, што той і так настолькі папулярны, што не патрабуе гэтых сустрэч.
Ён нязьменна кіруе Азэрбайджанам ад 2003 года, зьмяніўшы на прэзыдэнцтве свайго бацьку Гейдара Аліева, і праз рэфэрэндум зьняў абмежаваньняў на бесьперапыннае знаходжаньне на прэзыдэнцкай пасадзе.