Палітвязень, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч, які адбывае пакараньне ў наваполацкай калёніі, быў пасаджаны ў карцэр у дзень свайго нараджэньня, 24 верасьня.
Як паведаміла Свабодзе маці Ігара Валянціна Аліневіч, 4 кастрычніка яна мела кароткатэрміновае спатканьне ў калёніі з сынам. Ігар распавёў ёй, што 24 верасьня, калі яму споўнілася 30 гадоў, да яго прыяжджаў адвакат.
Адразу пасьля сустрэчы з адвакатам, да Аліневіча прыйшоў дзяжурны і сказаў, што за тое, што Ігар ня выйшаў на працу ў гэты дзень, яго караюць карцэрам. У выніку свой дзень нараджэньня Аліневіч правёў у карцэры.
Асаблівасьць сытуацыі ў тым, што Аліневіч, як і некаторыя іншыя вязьні, быў прыняты у Прафэсійна-тэхнічнае вучылішча швачоў. А такія зьняволеныя, якія вучацца, вызваляюцца ад працы. Але цяпер, пасьля карцэру, Аліневіча выключылі з вучэльні без тлумачэньня прычынаў
Пасьля таго, як ён выйшаў з карцэру, ніякай пошты да яго не паступае, ані лістоў, ані прэсы — паведамілі маці вязьня Валянціна Аліневіч.
Актывісты анархісцкага руху у верасьні 2010 году былі затрыманыя за ўдзел у акцыях пратэсту, якія суд кваліфікаваў як напады на афіцыйныя будынкі. Маладых людзей асудзілі на працяглыя тэрміны, абвінаваціўшы ў зьдзяйсьненьні шэрагу палітычных акцыяў, у тым ліку і за напад на амбасаду Расеі ў Менску ў жніўні 2010 году.
Ігар Аліневіч атрымаў найбольшы тэрмін — 8 гадоў, якія адбывае ў наваполацкай калёніі.