У Вашынгтоне чалавек зрабіў спробу самаспаленьня

Ілюстрацыйнае фота

Паліцыя і пажарныя ў Вашынгтоне расьследуюць абставіны спробы самаспаленьня, зьдзейсьненай у пятніцу ў цэнтры горада невядомым чалавекам.

Паводле прадстаўніка гарадзкой пажарнай службы Тома Ўілсана, пацярпелы дастаўлены ў бальніцу зь небясьпечнымі для яго жыцьця апёкамі.

Агенцтва Associated Press паведамляе, што інцыдэнт адбыўся каля Музэю касманаўтыкі на Нацыянальным Моле — вялізным парку ў цэнтры амэрыканскай сталіцы.

Агенцтва прыводзіць словы відавочцаў, якія бачылі, як невядомы падпаліў сябе абліўшыся бэнзынам. Паведамляецца, што мінакі прыйшлі яму на дапамогу.