Зьняволеная былая прэм’ер-міністарка Ўкраіны Юлія Цімашэнка прыняла прапанову выехаць у Нямеччыну на лячэньне, якую перадалі назіральнікі Эўрапарлямэнту, заявіў яе абаронца Сяргей Уласенка.
«Пэт Кокс і Аляксандар Квасьнеўскі перадалі мне афіцыйную прапанову адносна выезду на лячэньне ў Нямеччыну. Я публічна прымаю гэтую прапанову», — зачытаў заяву Цімашэнкі яе абаронца на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.
У той жа час Цімашэнка запэўніла, што ня будзе шукаць палітычнага прытулку. Паводле Ўласенкі, кіраўнікі місіі Эўрапарлямэнту Пэт Кокс і Аляксандар Квасьнеўскі перадалі прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу прашэньне аб памілаваньні Цімашэнкі.
Да 15 кастрычніка Эўрапарлямэнт чакае высноваў місіі, ад якіх можа залежаць падпісаньне Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўразьвязам.