Міністэрству транспарту пакрыюць зь бюджэту каля 49 мільярдаў рублёў, якія пайшлі на ліквідацыю наступстваў цыклёну «Хавэр».
У такую суму міністэрства ацаніла дадатковыя выдаткі, зьвязаныя з цыклёнам, які прайшоў празь Беларусь сёлета 15–16 сакавіка. Пастанову ўраду пра кампэнсацыю выдаткаў апублікавалі сёньня, а сродкі будуць выдзеленыя з рэспубліканскага бюджэту.
Пра тое, што затрачаная менавіта такая сума, сьведчаць акты выкананых працаў. Сродкі былі накіраваныя, сярод іншага, на прыбіраньне сьнегу з праезнай часткі, вываз сьнежных завалаў, функцыянаваньне дарожнай і сьнегаўборачнай тэхнікі.