Адны пішуць гісторыю, іншыя ў яе трапляюць; астатніх сьпісваюць у архіў. У 1638 годзе ў полацкай Ратушы слухалася справа месьціча Яна Каськевіча: вялося пра тое, каб прызнаць онага пана Каськевіча няздольным да сямейнага сужыцельства. Суд адклаў разгляд справы на чатыры тыдні — пакуль няшчасны пан Каськевіч ня знойдзе сабе адваката.
Без абаронцы судзіць васпана няможна, кажа пану Каськевічу войт, ці ня войт, а як там у іх называліся юрысты, якіх, паводле Дуніна-Марцінкевіча, сякуць трыста д’яблаў, а яны нічога, жывыя.
Чым скончылася тая справа, што здарылася з Каськевічам і што сказала на ўсё гэта ягоная жонка — невядома, дый ня так ужо й важна. Суд, ратуша, адвакат... Усе гэтыя «ізьлішаствы» былі часткаю Магдэбурскага права — якое на той час дзейнічала ў Полацку ўжо амаль паўтара стагодзьдзя. 4-га (паводле некаторых зьвестак 7-га) кастрычніка 1498 году горад атрымаў прывілей на sachsischas Weichbild, або magdeburger Weibildrecht і займеў магчымасьць самому вырашаць свае гарадзкія справы. Зусім як у Яўропе, сказалі б сёньня — і правільна сказалі б, калі забыць, што Полацак на той час і быў — Яўропа. У беларускім сэнсе слова.
А пакуль што пан Каськевіч, горды сын места Полацку, роўны сярод роўных і абаронены гарадзкім законам, ідзе дамоў, заклапочаны пытаньнем, у якую адвакацкую кантору зьвярнуцца і колькі зь яго там зьдзяруць. І — зусім як казак на сувэнірнай львоўскай футболцы — цешыцца ў глыбіні душы ды дзякуе богу, што ён не «маскаль». Бо там, у Маскоўшчыне, дзе Полацак чамусьці адвеку лічылі «ісконно русскім», першыя адвакаты зьявяцца толькі больш чым праз дзьвесьце гадоў, у 1864-м. І ні пра якое магдэбурскае права там ведаць ня ведалі... Амаль ніколі і амаль ніхто. І гэтыя людзі будуць забараняць нам калупацца ў аналах?
Дзіўныя твае гімнастычныя практыкаваньні, гісторыя. Маючы ў Сярэднявеччы тое «нямецкае», эўрапейскае права, уступаць у новае тысячагодзьдзе, аддаючыся ў рабства: начальніку, суседу, заводу, калгасу, нейкім тыпам, што лічаць сябе ўрадам... Аддаючыся добраахвотна, з усьмешкай і песьняй. Пан Каськевіч, можа, і быў няздольны да сямейнага сужыцельства (адвакат разьбярэцца) — але да такога ганебнага фінту сваіх нашчадкаў нават ён наўрад ці быў гатовы. Што ж, хай яны і далей радасна паказваюць на сваіх мапах: вось Беларусь, а вось Эўропа. У рабоў свая геаграфія. І, варта спадзявацца, гісторыя Полацку пісалася не для іх.