Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу па фактах нямэтавага расходаваньня сродкаў падчас рэканструкцыі будынка тэатру імя Янкі Купалы ў Менску.
Справу завялі адразу пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка абвясьціў вымовы намесьніку прэм’ер-міністра Анатолю Калініну і былому міністру культуры, цяперашняму амбасадару Беларусі ў Францыі Паўлу Латушку. Чыноўнікаў пакаралі за бязьдзеяньне, якое прывяло да фінансавых стратаў у мільярды рублёў.
Зьвесткі пра крадзеж дзяржаўных сродкаў пачалі зьяўляцца неўзабаве пасьля ўрачыстага адкрыцьця абноўленага будынка тэатру, якое з удзелам прэзыдэнта прайшло ў канцы сакавіка.
Паводле інфармацыі начальніцы ўпраўленьня Камітэту дзяржкантролю Веры Мацулевіч, ужо да лета былі выяўленыя шматлікія парушэньні заканадаўства пры выкарыстаньні бюджэтных сродкаў на аплату будаўніцтва, утрыманьне заказчыка, закуп мэблі і тэхналягічнага абсталяваньня. Так, кошт будаўніча-мантажных працаў завышаны амаль на 1,5 мільярда рублёў, недастача сьветлавой тэхнікі склала 320 мільёнаў, яшчэ ў 2 мільярды вылілася замена няякаснага абсталяваньня. Па ўсіх пазыцыях, удакладняе спадарыня Мацулевіч, шкода дзяржаве дасягнула 6 мільярдаў рублёў. І гэтая лічба можа быць не канчатковая:
«Па выніках ужо першай праверкі генэральны падрадчык „Будаўнічы трэст № 7“ быў вымушаны вярнуць у бюджэт 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў, незаконна расходаваных у працэсе рэканструкцыі. Гэтаксама падчас праверкі пастаўшчыка мэблі было знойдзена, што значная частка прадукцыі была пастаўлена праз падстаўныя кампаніі. За гэта пастаўшчыку ўжо даналічаныя падаткі ў памеры 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў, былі арыштаваныя яго рахункі. Праверка будзе працягвацца да канчатковага высьвятленьня ўсіх акалічнасьцяў парушэньня заканадаўства».
Заказчыкам рэканструкцыі Купалаўскага тэатру выступала Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў, якія будуюцца. Ад пачатку рэканструкцыі ў 2010 годзе трое кіраўнікоў арганізацыі трапілі пад увагу сьледзтва. Былі выяўленыя факты незаконнага атрыманьня больш як 1 мільярда 600 мільёнаў рублёў з-за некарэктнага вылічэньня паказьніка затратаў, яшчэ 1 мільярд 200 мільёнаў атрыманы ад завышэньня нарматыву каштарыснага кошту аб’екту. Апроч таго, кантралёраў насьцярожылі схемы супрацоўніцтва зь фірмай «Белмашсэрвіс», прыцягнутай да пастаўкі мэблі. Ёсьць падазрэньні, што зацікаўленыя асобы «адмылі» на аб’екце не адну сотню мільёнаў, бо офісная мэбля для тэатру каштавала не раўнуючы як той антыкварыят. Паводле спадарыні Мацулевіч, агулам закуплена мэблі ад невядомых вытворцаў на 3 мільярды 600 мільёнаў рублёў. Пры гэтым дырэктарскае крэсла каштавала 41 мільён рублёў (амаль 5 тысяч даляраў па тагачасным курсе), сакратарская тумба — 58 мільёнаў рублёў (7 тысяч даляраў), дзясяткамі мільёнаў рублёў вымяраецца кошт і іншых прадметаў інтэр’еру.
Між тым, як кажа мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, сама па сабе рэканструкцыя тэатру не вытрымлівае крытыкі. Фінансаваньне праекту ўвесь час абразалася, у выніку чаго амбітныя пляны зрабіць Купалаўскі ўзорам тэхнічнага прагрэсу сышлі на нішто. А пасьля таго як экскаватарам разбурылі заднюю частку, дзе акурат месьцілася сцэна, было зьнішчана галоўнае сьведчаньне аўтэнтычнасьці будынка:
«Праект мяняўся па ходу, бюджэт тры разы зразаўся таксама па ходу. І з таго, што зроблена, відавочна: сродкаў не хапіла. Я проста пакіну ўбаку верагодныя парушэньні, злоўжываньні і г.д. Але тое, што мы сёньня бачым у Купалаўскім тэатры — усе гэтыя гіпсакардоны, сама практыка, як гэтая рэканструкцыя рабілася, калі ня дбалі пра ўласна рэстаўрацыю старых канструкцый, а проста зьнішчылі і паставілі нанова — гэта ўсё нядорага. А мусіла быць даражэй у прынцыпе, каб была магчымасьць захаваць усе аўтэнтычныя канструкцыі, каб вылічыць і адмыслова спраектаваць акустыку ў залі, якая там цяпер ніякая. Чаму так адбылося? Таму што праектанты, архітэктары, іншыя адмыслоўцы адчувалі на сабе ўвесь час гэты прэсінг, гэты адміністрацыйны ціск то з боку Дзяржкантролю, то з боку нейкіх іншых структураў. І спохапу нешта вось нарабілі. Натуральна, што калі мы параўнаем зь бюджэтамі ў іншых сфэрах — у міністэрствах унутраных спраў ці абароны — то ўсё гэта капейкі, гэта сьлёзы».
На думку спадара Харэўскага, ня варта скідаць з рахункаў і прыхаваную сутнасьць прэзыдэнцкай вымовы, агучанай у тым ліку на адрас былога міністра культуры Паўла Латушкі:
«Так сабе і ўяўляю, як Латушка, седзячы ў Парыжы і гледзячы ў вакно, спужаўся гэтага ліста... Але разам з тым гэты вось плявок яму ў сьпіну сёньня ў палітычным сэнсе азначае толькі адно: усе, хто сымпатызаваў ініцыятывам Латушкі, тыя, хто былі ягонымі прызначэнцамі, мусяць зараз сыходзіць, пакуль цэлыя, на ўласнае жаданьне. То бок гэта праблема вельмі складаная, і яе нельга аддзяляць ад праблемы цяперашняга рэзкага скарачэньня супрацоўнікаў Міністэрства культуры. Бо зразумела, што гэтыя скарачэньні не эканомяць ніякія сродкі ў дзяржаўным маштабе. Гэтыя сьлёзы, капейкі — ад двух да трох мільёнаў, якія атрымлівалі і атрымліваюць супрацоўнікі розных устаноў, падначаленых Мінкульту — гэта ў два разы менш, чым сярэдні заробак па краіне. І няхай скароцяць нават пару сотняў чалавек, гэта нічога ня вырашыць у маштабах дзяржаўнага бюджэту. Гэта палітычны сыгнал».
У часе наведваньня тэатру Лукашэнка даслаў яшчэ адзін сыгнал, сутнасьць якога зводзіцца да таго, каб на купалаўцах абкатаць экспэрымэнт з паступовым выхадам на самаакупнасьць. Як лічыць Лукашэнка, на існаваньне калектыву хопіць 15% дзяржаўных датацыяў — астатнія грошы, у тым ліку і на заробкі, артысты здатныя зарабіць самі. Аднак, на думку спэцыялістаў, у Беларусі такая пэрспэктыва можа прывесьці толькі да аднаго — ва ўмовах безграшоўя трупа папросту распадзецца, бо акторы паўцякаюць.