20 гадоў канстытуцыйнаму крызісу ў Расеі

Пасьля працяглага канфлікту паміж зьездам народных дэпутатаў Расеі і прэзыдэнтам Барысам Ельцыным, 21 верасьня 1993 году Ельцын распусьціў парлямэнт. Дэпутаты адмовіліся пакінуць будынак парлямэнту, а іх прыхільнікі пабудавалі на вуліцы барыкады.

Парлямэнт адказаў на ўказ Ельцына імпічмэнтам і абвясьціў прэзыдэнтам тагачаснага віцэ-прэзыдэнта Аляксандра Руцкога.

3 кастрычніка адбыліся сустыкненьні паміж сіламі бясьпекі і тысячамі прыхільнікаў парлямэнту, у асноўным камуністамі і нацыяналістамі.

3 кастрычніка прыхільнікі парлямэнту прарвалі міліцэйскае ачапленьне вакол парлямэнцкага будынку. Ельцын абвясьціў надзвычайнае становішча ў Маскве.

У ноч на 3 кастрычніка прыхільнікі парлямэнту захапілі будынак маскоўскай мэрыі і паспрабавалі ўзяць штурмам цэнтар тэлевяшчаньня Астанкіна.

Анты-Ельцынскія пратэстоўцы разьбіваюць вокны ў будынку Астанкіна ў ноч на 3 кастрычніка.

У сутыкненьнях 3 кастрычніка былі забітыя дзясяткі людзей. Першы віцэ-прэм'ер Ягор Гайдар выступіў па тэлебачаньні і заклікаў прыхільнікаў Ельцына выйсьці на дэманстрацыю.

Каля 8-й гадзіны раніцы 4 кастрычніка танкі адкрылі агонь па верхніх паверхах будынку парлямэнту, рыхтуючы штурм з боку элітных антытэрарыстычных падразьдзяленьняў.

Расейскі спэцназ раніцай 4 кастрычніка рыхтуецца да штурму парлямэнцкага будынку.

Да абеду войскі ўвайшлі ў будынак і пачалі "зачыстку" паверх за паверхам. Цягам дня працягваліся стрэлы снайпэраў.

4 кастрычніка гарэў будынак мэрыі, які зноў узялі пад кантроль пра-Ельцынскія войскі.

Былога старшыню парлямэнту Руслана Хасбулатава (другі зьлева) і былога віцэ-прэзыдэнта Аляксандра Руцкога (трэці справа) выводзяць з будынку парлямэнту 4 кастрычніка.

Пасьля забурэньняў 1993 году будынак парлямэнту быў перабудаваны, і цяпер там месьціцца расейскі ўрад. У сьнежні 1993 году Ельцын прасунуў новую Канстытуцыю зь вялікімі паўнамоцтвамі для прэзыдэнта, якія былі надалей пашыраныя цягам наступных двух дзесяцігодзьдзяў.