Лукашэнка нагадаў Абаму, што «яшчэ нядаўна чарнаскурыя рабамі былі»

Аляксандар Лукашэнка

«Мяне Абама ўражвае, яшчэ нядаўна чарнаскурыя людзі ў Амэрыцы рабамі былі, а сёньня пра выключнасьць нейкую заяўляюць. Я ніколі ня думаў, што чалавек, які выйшаў з гэтых бедных слаёў, зможа наагул рыторыку такую ў сьвеце праводзіць. Гэта недапушчальна, гэта надзвычай небясьпечна», — заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію казахстанскаму тэлеканалу 24KZ.
Выказваньне, якое не прайшло па каналах інфармацыйных агенцтваў, знайшлі журналісты «Нашай Нівы».

Даведка Радыё Свабода

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама нарадзіўся ў 1961 годзе на Гаваях, ЗША. Ягонымі бацькамі былі студэнт з Кеніі Барак Хусэйн Абама-старэйшы і белая амэрыканка Эн Данэм.



Інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі тэлеканалу 24KZ