Урад Беларусі пастановай N849 вызначыў новыя тарыфы для насельніцтва на некаторыя паслугі ў сфэры ЖКГ, якія ўступілі ў дзеяньне з 1 кастрычніка.
У прыватнасці, тарыф на цеплавую энергію для патрэбаў ацяпленьня і гарачага водазабеспячэньня вырас на 2,9 % да 71 тысячы рублёў за 1 Гкал.
Пастановай ўсталяваны і новыя тарыфы на прыродны і звадкаваны газ. Пры наяўнасьці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і газавых воданагравальнікаў кошт 1 кубамэтра прыроднага газа з 1 кастрычніка павялічыўся на 12,7%. А ў выпадку адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў — на 32%.
Акрамя таго, перагледжаны тарыфы на звадкаваны газ , які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах. Тарыфы павялічаны ў залежнасьці ад наяўнасці лічыльнікаў і абсталяваньня на 1,6% — 32 % у параўнаньні з раней дзеючымі тарыфамі.