У кнігарні «логвінаЎ» 1 кастрычніка адбылася імпрэза, прысьвечаная пачатку месяца польскай літаратуры ў Беларусі.
Адмыслова да гэтай падзеі ў кнігарні адкрылася «польская шафа». Вядоўца імпрэзы Андрэй Хадановіч прадставіў шэраг твораў польскай літаратуры, у тым ліку аўдыёкніг.
На пачатку імпрэзы амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка добра выказаўся пра беларускіх перакладчыкаў польскай літаратуры, але адзначыў што заўсёды карысна чытаць арыгіналы твораў.
Цягам месяца на розных пляцоўках у Менску адбудзецца шэраг літаратурных імпрэзаў. А сёньняшняя вечарына завяршылася канцэртам Зьмітра Вайцюшкевіча, які мае ў сваім рэпэртуары альбом на вершы польскага паэта Рафала Ваячка.
Далейшая праграма месяца польскай літаратуры (уваход вольны):
8 кастрычніка (аўторак), 19-00
Прэзэнтацыя кнігі аднаго з найбольш яскравых сучасных паэтаў Польшчы Рышарда Крыніцкага "Дакрануцца". З удзелам аўтара і перакладчыка Андрэя Хадановіча. Галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасьці, 37А)
15 кастрычніка (аўторак), 16-00
Кніжная выстава, прысьвечаная жыцьцю і творчасьці Юльяна Тувіма. З удзелам дасьледчыкаў творчасьці Тувіма, літаратуразнаўцаў, перакладчыкаў. Інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, 1 паверх, п. 110).
22 кастрычніка (аўторак), 18-00
Тэатралізаваная прэзэнтацыя перакладу камэдыйных п'ес драматурга Аляксандра Фрэдры "Помста" і "Дзявочыя зарокі". На прэзэнтацыі акторы Купалаўскага тэатру разыграюць некалькі ўрыўкаў з твораў драматурга. З удзелам перакладчыкаў Андрэя Хадановіча і Марыі Мартысевіч. Вядучы - Лявон Баршчэўскі.
Рэпэтыцыйная сцэна Купалаўскага тэатра (вул. Энгельса, 7).
30 кастрычніка (серада), 19-00
Прэзэнтацыя кнігі Марка Эдэльмана і Паўлы Савіцкай "У геце было і каханьне". З удзелам рэдактаркі кнігі Інэсы Кур'ян, перакладчыкаў Веранікі Бандаровіч і Юрася Барысевіча, прадстаўніцы польскага габрэйскага музею, а таксама аўтара ідыш-беларускага слоўніка Алеся Астравуха. Адкрыцьцё міні-фотавыставы "Боль. Шхоль." мастачкі Дзіны Даніловіч. Музычнае аздабленьне - ансамбль клезмераўскай музыкі "Мінскер Капэлье". Галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасьці, 37А).