Папа Францішак склікае кардыналаў, каб абмеркаваць рэформу царквы

Восем кардыналаў з усяго сьвету распачынаюць канфэдэнцыйныя перамовы з папам рымскім Францішкам у аўторак.
Кардыналы павінныя выкласьці папу рымскаму свае прапановы, як рэфармаваць царкву, імідж якой час ад часу церпіць ад скандалаў і бюракратыі.

Францішак абвясьціў пра стварэньне кансультатыўнай рады кардыналаў праз месяц пасьля свайго абраньня.

Перамовы з кардыналамі будуць доўжыцца тры тыдні.

Каталіцкая царква налічвае 1,2 млрд. вернікаў па ўсім сьвеце.