У Лёндане павіншавалі старэйшую беларуску дыяспары

Прамаўляе Караліна Мацкевіч

У «Беларускім доме» у Лёндане прыйшлі ўрачыстасьці ў гонар 80-годзьдзя Лёлі Міхалюк – старэйшай актывісткі беларускай дыяспары.
У беларускім руху замежжа Лёля Міхалюк удзельнічае з канца 1940-ых, цягам апошніх гадоў спадарыня Міхалюк узначальвала Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі, была арганізатарам розных імпрэзаў як у Лёндане, гэтак і ў іншых гарадох. На ўрачыстым сходзе добрыя словы пра яе казалі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, айцец Аляксандар Надсан, дасьледчык беларускай літаратуры, кіраўнік Ангельска-беларускага таварыства Джым Дзінглі, актывістка дыяспары Караліна Мацкевіч ды іншыя ўдзельнікі ўрачыстай імпрэзы.

Івонка Сурвіла і Лёля Міхалюк у часе імпрэзы.


Прамаўляе айцец Аляксандар Надсан.