Гершман: Гавэл захапляўся Бяляцкім

Карл Гершман

Карл Гершман, прэзыдэнт амэрыканскага Нацыянальнага фонду дэмакратыі, пракамэнтаваў узнагароджаньне зьняволенага беларускага праваабаронцы Алесь Бяляцкага прэміяй імя Вацлава Гаўла.
«Ніхто больш за Алеся Бяляцкага ня варты узнагароды, якая носіць імя Вацлава Гаўла, бо менавіта Гавэл падтрымліваў змаганьне Бяляцкага, падзяляў ягоную філязофія негвалтоўнага супраціву і захапляўся ягонай асабістай адвагай і адданасьцю праўдзе. Самым гарачым жаданьнем Гаўла было б, каб гэтая ўзнагарода натхняла Алеся Бяляцкага і яго паплечнікаў надалей ісьці наперад з новай надзеяй у іх змаганьні за дэмакратыю ў Беларусі».