Той, хто вандруе па Глыбоччыне, абавязкова мусіць наведаць... Так, у духу Гаўфа, можна было б пачаць любую казку пра гэты цудоўны, трохі прыўзьняты над астатняй Беларусьсю край, дзе роўная лінія далягляду пачынае неўпрыкмет ператварацца ў выпісаную жоўтым на сінім хвалю... дзе жыве няшчасная чупакабра, дзе лясы загавораныя на сто гадоў, дзе азёры без акуляраў пазіраюць проста на аблокі, дзе такі смачны тварог у аўтакрамах, дзе замест платоў перад хатамі з годнасьцю вісяць вяровачкі, дзе ў пушчах блукаюць недабітыя пэрсанажы Баршчэўскага і расейскія турысты, а на плошчах не відаць ленінаў.
А замест шматкроп’я ў тым Гаўфавым зачыне можна паставіць назвы багата якіх мясьцінаў і мястэчак. Напрыклад, Падсьвільле.
«Памёр у страшнай галечы. Заваліўся на дарозе наўпроць бальніцы ў Падсьвільлі. Ужо дабіўся, мусіць, да апошняга. Падабралі яго, але памагчы ўжо няможна было. Пакуль мая цётка Ядзя зьезьдзіла на веласіпедзе ў Падсьвільле, а гэта ж 25 кіламетраў адсюль, дык Язэпа і пахавалі».
Такім, паводле пляменьніцы, быў апошні дзень жыцьця Язэпа Драздовіча, мастака (а яшчэ пісьменьніка, археоляга, пэдагога, этнографа, лінгвіста-аматара), вандроўніка і вар’ята — у самым добрым і трагічным сэнсе гэтага слова.
Бо які ж сапраўдны мастак без вар’яцтва? І як безь яго можна спасьцігнуць «нябесныя бегі», якімі Драздовіч быў так апантаны — не дагоніш жа, пасьлізьнешся на сваёй нуднай «нармальнасьці». Не, тут трэба выйсьці па-за, знайсьці іншыя спосабы быцьця. Хаця, здаецца, менавіта так, «Вар’ят без вар’яцтва», мелася называцца ягоная аповесьць, якую яшчэ ў 20-х пачалі былі друкаваць у Вільні.
А нарадзіўся ён 1 (13) кастрычніка 1888 году на Дзісеншчыне, між іншым, у адзін год з Махно, Гудэрыянам і Эліётам. Драздовіч мяняць гісторыю не хацеў. Ён прагнуў яе спазнаць, яна здавалася яму блізкай — руку працягні, ног не пашкадуй, усё тут. У той час, калі іншыя мастакі імкнуліся быць адпаведнымі часу і актуальнымі, чалавек у белым ільняным адзеньні і шапцы зь бяросты хадзіў па Глыбоччыне, далёкі ад школаў, плыняў, майстэрняў і дыскусій — і часам забрыдаў на Марс. Адсюль жа да яго простая дарога. Панская Польшча, вайна, санацыя, бальшавікі, сусьветная рэвалюцыя, НКВД, «вызваленьне», трактары, танкі, шпіёны, «ура», «на сухой асіне» — а ён пісаў сабе, як падазрона падобныя да яго самога барадачы на Сатурне вясну сустракаюць. Гукаюць, паганцы, апантаныя, зьмерзлыя... І там ёсьць вясна.
Ягонае імя мусіла б насіць Нацыянальнае таварыства дружбы з іншаплянэтнікамі або Асацыяцыя ўфолягаў. Ён маляваў гарады на Месяцы і штучныя моры. А вось Марс: трое з малатком ідуць па сваіх справах — касманаўты, марсіяне, міліцэйскі патруль? Ён быў з тых, хто ў словах і лічбах бачыць космас, і, прыкладам, «3» было для Драздовіча знакам зусім невыпадковым: ён сам трохаблічны, як добры д’ябал, на аўтапартрэце 1943-га... А гэтыя вось падлікі? «Тры гады быў пастухом у падурослыя леты, тры гады патраціў на мастацкую школу і агульнае разьвіцьцё, тры гады служыў у салдатах, тры гады аддаваўся грамадзкай працы ды пісаў як пісьменьнік. І вось ужо трэці год як вандроўны народны мастак». Гэта зь дзёньніка — ён увесь час нешта запісваў...
Беларусь у Драздовіча ня менш загадкавая за сатурны і марсы. Прынамсі, яна — таксама плянэта. Зразумець сонцы, вакол якіх яна круціцца, можна толькі выйшаўшы за межы нармальнасьці. Берасьцяная самаробная шапка, якую ён насіў падчас сваіх вандровак — скафандар, наладжаны так, каб лавіць Сыгналы. Якія, ад каго — нам, пэўне, ужо не дапяць. Бяроста ня тая.