Тыдзень у фотаздымках 21-27 верасьня

Адпачынак у зачыненым электролізным цэху алюмініевага заводу ў Падгорыцы, Чарнагорыя.

Афганскі прэзыдэнт Хамід Карзай у Музэі тэракотавых ваяроў у Сіані, Кітай.

Актывісты Грынпісу на даху заправачнай станцыі "Газпрому" ў Благоеўградзе, Баўгарыя, пратэстуюць супраць затрыманьня ў Расеі каля трыццаці актывістаў арганізацыі, якія ўчынілі антыгазпромаўскую акцыю ў Арктыцы.

На беларуска-расейскіх вайсковых вучэньнях, Асіповічы.

Сэрб стаіць каля сьцяны з надпісам "Бо адсюль дарогі назад няма" падчас пратэсту ў паўночнай частцы этнічна падзеленага гораду Мітравіца ў Косаве.

Вінныя склады на вінзаводзе "Харэба" ў вёсцы Кварэлі ў Кахетыі, Грузія.

Былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы (у цэнтры) рыхтуецца падпісаць пасьведчаньне аб шлюбе даўніх сябровак Гэлен Торгалсэн (справа) і Боні Клэмэнт (зьлева) у Кенэбанкпорце, штат Мэйн. Буш быў сьведкам на цырымоніі заключэньня аднаполага шлюбу.

Індыйскія студэнткі ва ўборах індуісцкіх багіняў на шэсьці ў Мумбаі 25 верасьня, арганізаваным з мэтай патрабаваць большай бясьпекі для жанчын у Індыі.

На затопленых вуліцах у Сочы. 24 верасьня гэты чарнаморскі курорт пацярпеў ад моцных ліўняў.

Зьнішчальнікі "Су-27" падчас паказальнага палёту на міжнародным кірмашы ўзбраеньняў Russia Arms Expo 2013 у Ніжнім Тагіле.

Востраў, які "вырас" з мора пасьля землятрусу недалёка ад пакістанскага порту Гвадар у Арабійскім моры.

Новы нос, выгадаваны кітайскімі хірургамі на лбе ў пацыента, перад трансплянтацыяй з мэтай замяніць хворы і дэфармаваны нос. Шпіталь у правінцыі Фуцьзянь, 24 верасьня.

Акцыя пратэсту арганізацыі "Крэатыўная моладзь плюс" супраць гамафобіі ў Кіеве.

Жанчыны-хрысьціянкі ў жалобе каля трунаў сваіх блізкіх, забітых падчас самагубчага тэракту ў Пэшавары, Пакістан.

Нямецкія выбарцы прыйшлі ў традыцыйных баварскіх строях галасаваць на выбарах у парлямэнт у мясцовасьці Гайсах.

Кенійскі салдат выносіць дзяўчынку падчас апэрацыі ў гандлёвым цэнтры Westgate у Найробі, на які напалі ісламісцкія экстрэмісты.

Жанчына вылазіць з вэнтыляцыйнай шахты, куды яна схавалася падчас нападу на гандлёвы цэнтар у Найробі.

Вайскоўцы міжнароднага кантынгенту ўзрываюць выбуховыя прылады, знойдзеныя падчас апэрацыі ў Газьні, Афганістан.