Юрый Чыж на чале 200 уплывовых бізнэсмэнаў Беларусі

Топ 200 самых пасьпяховых і ўплывовых бізнэсмэнаў Беларусі падрыхтаваў сайт www.ej.by.
Сёлета яго ўзначаліў кіраўнік шматпрофільнага холдынгу «Трайпл», старшыня назіральнай рады ЗАТ ФК «Дынама-Менск» Юры Чыж (Менск).

У мінулым годзе рэнкінг самых пасьпяховых і ўплывовых бізнэсмэнаў Беларусі пачынаўся з былога збройнага барона Ўладзімера Пефціева.

У першую дзесятку топ-200 за 2013 года, апроч Чыжа, ўвайшлі:

— Аляксандар Шакуцін, старшыня рады дырэктараў ААТ «Амкадор-кіруючая кампанія холдынгу» (Менск)

— Віталь Арбузаў, старшыня рады дырэктараў Fenox Global Group, старшыня рады дырэктараў Fenox Venture Capital (Менск)

— Павел Тапузідзіс, старшыня праўленьня ТАА «Табак-Інвэст» (Менск)

— Аляксандар Машэнскі, гендырэктар СП ТАА «Санта Імпэкс Брэст» (Берасьце)

-Яўген Баскін, гендырэктар СЗАТ «Сэрвалюкс» (Магілёў)

-Сяргей Літвін, дырэктар UAB Investlit, саўладальнік Групы кампаній «Эўрагандаль» (Вільня,Літва)

-Аркадзь Добкін, прэзыдэнт і старшыня рады дырэктараў EPAM Systems, Inc (Ньютаўн, ЗША)

-Анатоль Тарнаўскі, генэральны прадстаўнік групы кампаній «Юнівэст» у СНД (Масква, Расея)

-Валянцін Байко, старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў СТАА "Контэ Спа"(Горадня)

Цяперашні склад топ-200 зьмяніўся прыкладна на чвэрць. Гэтыя зьмены, паводле інтэрнэт-выданьня, адлюстроўваюць наступствы шэрагу працэсаў у прыватным бізнэсе і ў цэлым у эканоміцы Беларусі.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце і ў эфіры.