Апазыцыя: новая тактыка альбо старыя памылкі? Жывая Свабода з Аленай Радкеівч ад 20:00

Ці зьяўляецца ўтварэньне новай кааліцыі «За справядлівыя выбары для лепшага жыцьця» «Талака» адказам на іншую ініцыятыву — «Народны рэфэрэндум»? І ці не азначае ўтварэньне дзьвюх кааліцыяў чарговага расколу апазыцыі? Чым адрозьніваюцца пляны ініцыятараў абедзьвюх кампаніяў? І ці няма небясьпекі, што паўторыцца сцэнар выбараў-2010?

Госьць праграмы — сустаршыня незарэгістраванага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка.

Патэлефануйце ў жывы эфір і выкажыце сваё меркаваньне: да якой кааліцыі далучыліся б вы і чаму? Тэлефон жывога эфіру 651 42 04.