Суд Ленінскага раёну Горадні прыняў рашэньне вызваліць Андрэя Пачобута ад прызначанага судом пакараньня на 3 гады з адтэрміноўкай на два гады за «паклёп на прэзыдэнта» на падставе таго, што ў пэрыяд адтэрміноўкі «асуджаны законапаслухмянымі паводзінамі даказаў сваё выпраўленьне».
Сёньня паседжаньне суду адбывалася ў кабінэце судзьдзі. Хадайніцтва Пачобута, каб працэс адбываўся ў судовай залі, было адхілена. Паводле Пачобута, судзьдзя спаслаўся на нязначнасьць працэсу. Уся дзея працягвалася за зачыненымі дзьвярыма ня больш за паўгадзіны.
Паводле Пачобута, усё адбывалася як у клясычным працэсе. На паседжаньні прысутнічалі пракурор і інспэктар па выкананьні пакараньняў. Яны і хадайнічалі перад судом аб вызваленьні яго ад прысуджанага раней пакараньня на той падставе, што ў пэрыяд адтэрміноўкі асуджаны законапаслухмянымі паводзінамі даказаў сваё выпраўленьне.
Пачобут: «Гэтая справа ня мела ніякага ўплыву на маю працу, хоць былі складанасьці з тым, што я ня мог выяжджаць з гораду. Але я пісаў, як і раней, заўсёды думаючы пра тое, як больш трапна адлюстраваць рэчаіснасьць, а не пра тое, ці спадабаецца гэта пракуратуры, КДБ, Аляксандру Лукашэнку ці каму іншаму».
Андрэя Пачобута рашэньнем Ленінскага суду Горадні прызналі вінаватым у парушэньні ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэксу і ў ліпені 2011 году асудзілі за «паклёп на прэзыдэнта» на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. 20 верасьня пэрыяд адтэрміноўкі пакараньня скончыўся.
Ад 6 красавіка 2011 года Пачобута ўтрымлівалі ў сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы, а вызвалілі яго ў залі суду 5 ліпеня пад падпіску аб нявыезьдзе. Я пацікавіўся ў Пачобута — што было самым складаным для яго ў гэты пэрыяд?
Пачобут: «Найбольш цяжкі пэрыяд — гэта калі была ўзбуджана другая крымінальная справа і калі мне пагражала разам 8 гадоў пазбаўленьня волі, бо тры ўжо было і да пяці гадоў яшчэ пагражала. Да ўсяго, у мяне была падпіска аб нявыезьдзе, і дзевяць месяцаў я ня мог выяжджаць з Горадні. Гэта было самым складаным псыхалягічна, што родны горад у пэўным сэнсе стаўся мне турмой».
Першае, што мае зрабіць Пачобут цяпер, — наведаць сваю рэдакцыю, «Газэту Выборчу» ў Варшаве, а дзеля гэтага будзе адкрываць візу.
За справай Пачобута ўвесь час назіраў актывіст непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Ігар Банцар. Ён сёньня таксама прыйшоў у суд падтрымаць свайго сябра.
Банцар: «Відавочна, што гэта чыста палітычнае рашэньне, зусім не зьвязанае са справай Пачобута. Бо калі б яны паднялі раздрукоўкі матэрыялаў, якія пісаў Пачобут, і тыя, якія ён піша цяпер, то яны наўрад ці знайшлі б якую розьніцу. Ён піша ў сваім стылі, вельмі крытычным, і вельмі трапныя артыкулы. Таму і відавочна, што гэта чыста палітычнае рашэньне. Але я яго вітаю, і я задаволены».
У 2011-м Ленінскі суд Горадні прызнаў Пачобута вінаватым у парушэньні крымінальнага артыкула «Паклёп на прэзыдэнта». Журналіста пакаралі трыма гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады.
Яшчэ адну крымінальную справу, аб паўторным паклёпе на кіраўніка дзяржавы, завялі на Пачобута ўлетку 2012 году. У сакавіку 2013 году. справу спынілі ў сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях журналіста складу злачынства.

Гэта было самым складаным псыхалягічна, што родны горад у пэўным сэнсе стаўся мне турмой