«Па Сырыі, па іншых праблемах мы дзейнічаем у адзіным ключы з Расейскай Фэдэрацыяй, нашым асноўным стратэгічным партнэрам, нашай брацкай рэспублікай. У нас абсалютна няма ніякіх рознагалосьсяў, гэтаксама як іх няма зь дзяржавамі — сябрамі АДКБ», — заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на паседжаньні Рады калектыўнай бясьпекі ў Сочы.
Беларускі прэзыдэнт таксама адзначыў, што сёньня актуальнае пытаньне для АДКБ — дапамога Таджыкістану ў сувязі з сытуацый у Аўганістане, перадае Інтэрфакс.
На саміце АДКБ разглядаюцца пытаньні ўмацаваньня ўзаемадзеяньня ў рамках АДКБ у мэтах супрацьдзеяньня выклікам і пагрозам, якія паходзяць з Аўганістану, а таксама аказаньне калектыўнай дапамогі Таджыкістану ва ўмацаваньні таджыцка-аўганскай мяжы.
Інтрыга саміту — магчымая сустрэча Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі і абмеркаваньне пытаньня «Ўралкалія».
Сёньня Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін маюць пабачыцца падчас сэсіі АДКБ. Раней выказваліся меркаваньні, што пытаньне перадачы Ўладзіслава Баўмгертнэра Расеі будзе вырашана да магчымай сустрэчы абодвух прэзыдэнтаў.
Яшчэ 18 верасьня прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў паведамляў, што Пуцін і Лукашэнка маюць сустрэцца асабіста і ў размове будзе ўзьнятае пытаньне «Ўралкалія».
Аднак у пятніцу 20 верасьня памочнік расейскага прэзыдэнта Юры Ўшакоў заявіў, што працэс выдачы Баўмгертнэра зацягваецца. Тады ж прагучала, што двухбаковай сустрэчы беларускага і расейскага прэзыдэнтаў у Сочы не плянуецца.
Генэральны дырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр з 26 жніўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ па абвінавачаньні ў злоўжываньні ўладай і нанясеньні шкоды ў 100 мільёнаў даляраў.
На дадзены момант адвакаты Баўмгертнэра не камэнтуюць інфармацыю пра яго месцазнаходжаньне.