Адвакатка Уладзіслава Баўмгертнэра Дар’я Ліпкіна паведаміла, што ніякай інфармацыі для СМІ наконт справы яе кліента, пакуль няма.
Расейскі адваката Баўмгертнэра Аляксей Басыстаў кажа, што нічога новага ён паведаміць ня можа.
Сёньня з раніцы адвакат Уладзіслава Баўмегртнэра Дзмітры Гарачка паведаміў, што пакуль ня мае інфармацыі пра тое, ці па-ранейшаму генэральны дырэктар Уралкалію знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
23 верасьня Аляксандр Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін маюць пабачыцца падчас правядзеньня сэсіі АДКБ у Сочы. Раней меркавалася, што пытаньне перадачы Ўладзіслава Баўмгертнэра Расеі будзе вырашана да магчымай сустрэчы абодвух прэзыдэнтаў.
Яшчэ 18 верасьня прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў паведамляў , што Пуцін і Лукашэнка маюць сустрэцца асабіста, і падчас размовы будзе ўзьнятае пытаньне «Ўралкалію».
Аднак у пятніцу, 20 верасьня, памочнік расейскага прэзыдэнта Юры Ўшакоў заявіў, што працэс па выдачы Баўмгерт зацягваецца. Тады ж прагучала, што двухбаковай сустрэчы беларускага і расейскага прэзыдэнтаў у Сочы не плянуецца.
Генэральны дырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнэр з 26 жніўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ па абвінавачаньні ў злоўжываньні ўладай і нанясеньні шкоды ў 100 мільёнаў даляраў.