Кожная статыстыка мае шанец зрабіцца раманам, а асабліва састарэлая, неактуальная: у сухафруктах яе лічбаў заўжды варушыцца чарвяк нейкай інтрыгі. Здавалася б, што асаблівага ў тым факце, што ў 1921 годзе Польшча мела ў сваім распараджэньні 15947 кілямэтраў чыгункі? Больш за сем тысяч кілямэтраў зь якіх складалі рэйкі ды шпалы былой Расейскай імпэрыі — праклятыя ўчасткі, якія адразу ж стварылі польскай дзяржаве безьліч праблем. Вось тут Міколка-паравоз і дастае з шырокіх хлапечых штаноў маўзэр, вось тут і пачынаецца ён — дэтэктыў...
25 верасьня 1924 году недалёка ад Лунінца цягнік Берасьце-Сарны, які толькі-толькі набраў хаду, раптам спыніўся. Пасажыры, сярод якіх былі палескі ваявода пан Даўняровіч і іншыя афіцыйныя асобы (шэф тамтэйшай паліцыі, біскуп, дэпутат Сэйму), не адразу зразумелі, што адбылося. Пасьля пан Даўняровіч сьцьвярджаў, што састаў акружыла паўсотні чалавек. Біскуп казаў пра больш за семдзесят бандытаў, дэпутат — пра тое, што іх было ня меней за сто, і толькі шэф паліцыі налічыў усяго толькі трыццаць пяць зладзеяў.
Зрэшты, колькі б іх ні было, супраціўляцца ўжо ня мела сэнсу, банда мела пры сабе вінтоўкі і ручныя гранаты: зь дзесяці ахоўнікаў дзевяць далі сябе абяззброіць, і толькі мужны паліцыянт Дмоўскі наважыўся скарыстаць браўнінг, распачаўшы працяглую перастрэлку — якая, зрэшты, мала паўплывала на вынік апэрацыі. Афіцыйныя асобы былі разьдзетыя да сподняга, пасажыры абрабаваныя да ніткі. Нападнікі адчапілі паравоз і накіравалі яго — без машыністаў — у бок Лунінца, а апрача таго спалілі чыгуначны мост. Вясёлыя мужычкі, якія спынілі цягнік, з усяе моцы імкнуліся прадэманстраваць, што яны звычайныя ліхія крымінальнікі: скончыўшы рабунак, бандыты ладнымі шэрагамі зьніклі ў лесе пад рамантычныя гукі «Муркі», якая, праўда, месцамі падазрона нагадвала «Інтэрнацыянал»...
Магчыма, так яно і было і пад Лунінцам сапраўды арудавала звычайная банда з тых, што як вошы распладзіліся на польска-савецкім памежжы... Аднак жа ў Варшаве добра ведалі, што Крэмль ахвотна карыстаецца гэткімі бандамі ў сваіх мэтах. Сыходзячы выключна з клясавай нянавісьці і рэвалюцыйных патрэбаў. Напэўна, менавіта гэтыя матывы змусілі бандытаў застрэліць аднаго з пасажыраў, ня ў меру гаваркога камэрсанта, і параніць яшчэ некалькі — сусьветная рэвалюцыя, у адрозьненьне ад статыстыкі, ахвяраў ня лічыць.
Хаця напады на цягнікі адбываліся і на савецкай тэрыторыі — і з палякамі там абыходзіліся значна больш прыязна.
У тым самым 1924-м «Зьвязда» пісала: «...І на шостым годзе Савецкай уласьці ёсьць яшчэ такія мядзьвежыя куты, дзе слова „Саветы“ — пусты гук. Адным з такіх кутоў зьяўляецца Барысаўскі павет... дзе хто дастане з кішэні рэвальвэр, таго і ўласьць». Амаль за год да лунінецкага здарэньня набіты дыпляматамі цягнік «Менск-Масква» паміж Крупкамі і Бабром быў вымушаны затармазіць праз пашкоджаньне чыгуначнага палатна — вядома ж, невыпадковае.
Банда Жоржа Моніча абабрала тады ўсіх пасажыраў незалежна ад ступені іх дыпляматычнай недатыкальнасьці і грамадзянства, і толькі польскі вайсковы аташэ пазьбегнуў рабунку, бо атаман лічыў Польшчу хаўрусьнікам у сваёй барацьбе — якую вёў, зноў жа такі, не без палітычнага падтэксту. Пра крымінальную гісторыю Беларусі дваццатых гадоў, шчыльна пераплеценую з гісторыяй палітычнай, яшчэ пяяць і пяяць... Ня кажучы ўжо пра памежжа, дзе, зь лімонкамі у торбах, паклаўшы на плячо свае манліхеры, крочаць у імжы між застаў самыя талерантныя і мірныя людзі ў сьвеце.