Рок-гурт «Ляпіс Трубяцкой» выпусьціў у сьвет кліп на песьню «Месяц». Гэта адна з двух новых песьняў, якія маюць ўвайсьці ў цалкам беларускамоўны зборнік гурту.
Выхад зборніка пад назвай «Грай» заплянаваны на канец кастрычніка, а 30-га лістапада мае адбыцца яго прэзэнтацыя на канцэрце гурту ў Вільні.