«Беларуская мова прыносіць камэрцыйны посьпех»
Your browser doesn’t support HTML5
Аляксей Нарэйка мае трыццаць адзін год, дыплём факультэту міжнародных адносін, хату на Смаргоншчыне. Кацярына Нарэйка ў свае дваццаць два займела папулярнасьць выбітнай народнай майстрыхі, стваральніцы ды кіраўніцы ўнікальнай крамы «Кветачка — майстэрня настрою». Але насамрэч іхнія справы, ідэі, посьпехі, мары разьдзяліць немагчыма, усё ў іх, як і бывае ў шчасьлівых сем’ях, — агульнае. Незвычайнае сужэнства маладых прадпрымальнікаў са Смаргоні — герой чарговага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».