Амбасадар Польшчы: «Веданьне гісторыі замінае спэкуляцыям»
Your browser doesn’t support HTML5
У рамках беларуска-польскай навуковай канфэрэнцыі, прысьвечанай 150-годзьдзю паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка і кіраўнік канцэлярыі прэзыдэнта Польшчы Яцэк Міхалоўскі ўсклалі кветкі да помных знакаў ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Курапатах, а таксама да мэмарыяльнай шыльды ў гонар кіраўніка паўстаньня 1863-1864 гадоў Кастуся Каліноўскага.