20 верасьня сканчаецца пэрыяд адтэрміноўкі пакараньня гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута. У ліпені 2011-га Пачобута асудзілі за «паклёп на прэзыдэнта».
Сёньня Пачобут не знайшоў у сваёй скрыні позвы ў суд.
Пачобут заявіў Радыё Свабода, што «ўлады, відаць, хочуць правесьці паседжаньне ў апошні момант, каб справа атрымала як мага меншы рэзананс».
Пасьля сканчэньня адтэрміноўкі, суд можа прыняць адно з рашэньняў:
У 2011-м Ленінскі суд Горадні прызнаў Пачобута вінаватым у парушэньні крымінальнага артыкулу «паклёп на прэзыдэнта». Журналіста пакаралі трыма гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Ад 6 красавіка 2011 года ўтрымлівалі ў сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы, а вызвалілі яго ў залі суду 5 ліпеня пад падпіску аб нявыезьдзе.
Яшчэ адну крымінальную справу аб паўторным паклёпе на кіраўніка дзяржавы, завялі на Пачобута ўлетку 2012 г. У сакавіку 2013 г. справу спынілі ў сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях журналіста складу злачынства.

- вызваліць Пачобута;
- падоўжыць адтэрміноўку выкананьня пакараньня;
- накіраваць асуджанага для адбываньня прызначанага судом пакараньня.