Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч: Крайні крок палітвязьня

Belarus - banner Alena Cichanovic, Live Liberty big,

Агляд падзеяў дня ў жывым эфіры Свабоды.
У беларускае заканадаўства плянуецца ўвесьці паняцьце катаваньня. У гарадзенскай турме палітвязень Мікалай Аўтуховіч на знак пратэсту супраць зьдзекаў ускрывае сабе жывот.

Што азначае гэты сыгнал з-за кратаў? Камэнтары праваабаронцаў, былога палітвязьня з той жа турмы Зьмітра Дашкевіча.

А таксама панарама дня, званкі, «Жывая мова» Юрася Бушлякова.

Сёньня песьні са складанкі «Сымбалі веры і свабоды».

Бярыце ўдзел у абмеркаваньні тэмаў эфіру. Тэлефон у студыю 8 029 651 42 04, аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.