Зьміцер Вайцюшкевіч чарговым разам зьдзівіў сваіх прыхільнікаў, пусьціўшы ў сьвет складанку турэмнага шансону.
Герой ягоных песьняў Хведар Шчавель сьпявае свае песьні з-за кратаў — то бадзёрыя, то лірычна-шчымлівыя. Ён размаўляе толькі па-беларуску, а калі пачынае па-расейску — заікаецца… Пра адметнасьці айчыннага турэмнага шансону і творчае супрацоўніцтва з Генадзем Бураўкіным музыка расказаў у «Вольнай студыі».
— Зьміцер, я даўся дзіву разам з вашымі шматлікімі прыхільнікамі. Далікатны, галянтны, схільны да клясычнай паэзіі артыст засьпяваў турэмны шансон. Што здарылася?
— Усё пачалося зь ідэі Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна. Ён мне прапанаваў некалькі вершаў на гэтую тэму, параіў падумаць. Першае, што мне прыйшло ў галаву: я ніколі такімі сьпевамі займацца ня буду! Але лёс склаўся так, што за апошнія два гады адбыліся пэўныя перамены ў маім творчым жыцьці — я таксама нібы адбываю пакараньне, я — забаронены музыка. Неяк так склалася, што ўсе мае папярэднія альбомы так ці інакш былі зьвязаныя зь цяжкімі тэмамі — ад любові да самагубства паэтаў, таго ж Маякоўскага ці Рафала Ваячка. І я сам для сябе вырашыў, што трэба займацца цяжкімі, праблемнымі тэмамі. А турэмная тэма ў беларускай рэчаіснасьці вельмі актуальная. Турмы ў Беларусі баяцца ўсе, нават той, хто кіруе намі ўжо 19 гадоў, турмы баіцца, відаць, больш за іншых. Ён жа неяк сказаў, што ў нас у турмах сядзяць прыстойныя людзі. Дык чаму ж не зрабіць такі альбом для прыстойных людзей?
— Маеце рацыю. «Ты мне родная самая / па душы, па крыві. / Ты жыві, мая мама, / доўга-доўга жыві»… У тым, што турэмны шансон у вашым выкананьні загучаў часам надзвычай лірычна, — гэта найперш заслуга Генадзя Бураўкіна? Ці вам самому не хацелася тае брутальнасьці, якая прысутнічае, скажам, у шансоне расейскім?
— Па-першае, я сам не брутальны. Вельмі цяжка адысьці ад самога сябе. Па-другое, і герой мой, Хведар Шчавель, — таксама не брутальны. Ён нарадзіўся ў цэнтры Эўропы, ва Ўшацкім раёне, на возеры Шо. І нашыя зь ім песьні — гэта спроба дагрукацца да маршрутчыкаў, да дальнабойшчыкаў, да спажыўцоў шансону, да тых простых беларусаў, якія ня слухаюць Радыё Свабода, не чытаюць «Нашу ніву», не праглядаюць «Беларускі партызан». Ёсьць вельмі шмат людзей, для якіх усё, што мы робім, малацікава. Для іх і прызначаецца гэткая простая форма, як шансон — хай сабе не брутальны, назавем яго — чулы. І яшчэ адзін момант вельмі важны. Многія людзі, гледзячы на альбом «Шо-Шо», будуць думаць, што гэта нешта падобнае на расейскі шансон. Хтосьці, ня першы год гледзячы на Вайцюшкевіча, захоча, каб у альбоме было нешта ад францускага шансону. А я сам хацеў бы, каб у мяне атрымалася нешта такое, што можна будзе з поўным правам назваць беларускім шансонам.
— Чаму ўсё ж было вырашана выступаць ад імя прыдуманага героя, месца народзінаў якога, як я разумею, і дало назоў альбому?
— Гэта адна з вэрсій. А хтосьці скажа, што назва спачатку гучала як ШОС, а потым адна літарка згубілася. Камусьці ў назове пачуецца слова «хараШО»… Спачатку мы думалі героя засакрэціць, потым я зразумеў, што гэта глупства — усё роўна пазнаюць па голасе. У майго героя Хведара частковая амнэзія, ён вельмі добра размаўляе па-беларуску, а калі пераходзіць на расейскую — заікаецца. Такі вясёлы і спакойны хлопец, які невядома за што трапіў за краты. Магчыма, ён езьдзіў гастарбайтарм у Маскву. Магчыма, ганяў фуры па прасторах СНД… Гэты вобраз, можна сказаць, яшчэ дапрацоўваецца.
— Гады чатыры таму ў Беларусі выходзіў яшчэ адзін альбом турэмнага шансону — «Куплеты і прыпевы» Лявона Вольскага (вядомая песьня «Мусарок» адтуль). Памятаю, адзін мой знаёмец паслухаў і сказаў: глядзі ты, не сядзеў, а напісаў дакладна. А вы неяк уваходзілі ў ролю?
— Вядома ж. Мы ўсе тым ці іншым чынам зьвязаныя з турмой — у кагосьці родныя сядзелі, у мяне — знаёмыя. Але хачу падкрэсьліць: гэты альбом будзе патрэбны (хачу спадзявацца) ня толькі тым, хто сядзеў, а і тым, хто ў чатырох сьценах у цэнтры Менску жыве. Сацыяльная сетка таксама можа быць своеасаблівай турмой. Тым, хто адсядзеў свой тэрмін, цяжка выходзіць на гэты сьвет, ужывацца ў грамадзтва, якое зьмянілася. Памятаю, у дзяцінстве неаднойчы даводзілася чуць такую прыказку: ад турмы і ад сумы не заракайся. Таму для мяне самога «Шо-Шо» — гэта таксама досьвед, своеасаблівы ўнівэрсытэт, як і ўсе папярэднія альбомы.
— Нядаўна адзін з апазыцыйных палітыкаў заявіў, што Беларусь ператварылася ў крымінальную краіну. Вы таксама схільныя так лічыць? Прынамсі, тады ў вашага альбому будзе больш слухачоў…
— «Шо-Шо» — гэта ўсё ж рамантычныя гісторыі і гульні, у якія важна не загуляцца. Я перакананы, што варта вывучаць турэмную тэму, ня трэба людзей, якія сядзелі, адпіхваць. Тым больш, зноў жа спашлюся на вядомага палітыка, у турмах знаходзіцца вельмі шмат прыстойных людзей. У тым ліку і сярод крыміналітэту, я ўжо маўчу пра вязьняў палітычных. У альбоме ёсьць песьні, якія могуць быць прысьвечаныя, скажам, Міколу Статкевічу. А чаму не? У адной і той жа камэры сядзяць вінаватыя і невінаватыя — пра гэта так шмат апошнім часам гаворыцца.
— Паводле вашых адчуваньняў, «чорныя сьпісы» дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Беларусі?
— Калісьці ў Савецкім Саюзе іншадумцаў адпраўлялі за 101-шы кілямэтар ад сталіцы. А ў Беларусі апраўляюць за 200-ты. Далей за 200-ты кілямэтар ад Менску можна выступаць у школе, садку, касьцёле, нават у доме культуры. Хоць часам і падпольны канцэрт у Менску, пра які ўсе, каму трэба пра яго ведаць, ведаюць, пакуль што не забараняецца. А ўвогуле, на любым кілямэтры людзі, якія нас запрашаюць, заўсёды рызыкуюць.
— Таму і ўзьнік хутар Вайцюшкі — як альтэрнатыва праблемным пляцоўкам?
— Так, гэта і альтэрнатыва, але адначасова і спосаб зажыць новым, ня менш цікавым, жыцьцьём. Аказваецца, усё, што там адбываецца, цікава і суседзям, і раёну, які, вядома ж, просіць, каб не было бел-чырвона-белых сьцягоў. Купальле мы там ладзім ці фэстываль аўтарскай песьні. Мне асабіста гэта таксама цікава — атрымаць досьвед арганізатара. Фэстывалі ў Вайцюшках паказваюць, што большасьць людзей, якія там зьбіраюцца, — беларускамоўныя. Гэта зусім ня гета, пра якое гаворыць Віктар Шалкевіч, які таксама там выступаў. Людзі прыяжджаюць зь дзеткамі. Я паназіраў — на фэстывалі беларускага шансону і аўтарскай песьні кожны трэці — дзіцё ці падлетак. Для мяне гэта добры знак. Плюс — прырода, плюс уцёкі ад гарадзкіх праблемаў. У Вайцюшкі прыяжджаюць ня толькі зь Менску, але і з Стоўбцаў, з Ваўкавыску, зь Ліды, з Горадні, з Наваградку. Справа пачынае разьвівацца. Мы айчынны агратурызм разьвіваем ня проста марынаванымі агуркамі, а культурай.
— З альбомам «Цацачная крама» вас заўсёды з радасьцю прымуць у школе ці дзіцячым садку. На «Паравозе каханьня» можаце сьмела заяжджаць у любую студэнцкую аўдыторыю. А з альбомам «Шо-Шо» проста грэх у турме ня выступіць.
— Я б вельмі хацеў. Прычым, з майго боку была спроба арганізаваць такі выступ. Мы заяжджалі да Паўла Севярынца ў Куплін, і я прапанаваў дзяжурнаму начальніку зладзіць адпаведны тэматычны канцэрт — для падахоўных і ахоўнікаў. Начальнік паабяцаў прабіць гэтую тэму. Відаць, прабілі, хто такі Вайцюшкевіч… Павал мне патэлефанаваў і сказаў, што не атрымліваецца. Так што пакуль буду сьпяваць на свабодзе. Як казаў герой у адным вядомым савецкім фільме: «Не, лепш ужо вы да нас!».
— Зьміцер, я даўся дзіву разам з вашымі шматлікімі прыхільнікамі. Далікатны, галянтны, схільны да клясычнай паэзіі артыст засьпяваў турэмны шансон. Што здарылася?
— Усё пачалося зь ідэі Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна. Ён мне прапанаваў некалькі вершаў на гэтую тэму, параіў падумаць. Першае, што мне прыйшло ў галаву: я ніколі такімі сьпевамі займацца ня буду! Але лёс склаўся так, што за апошнія два гады адбыліся пэўныя перамены ў маім творчым жыцьці — я таксама нібы адбываю пакараньне, я — забаронены музыка. Неяк так склалася, што ўсе мае папярэднія альбомы так ці інакш былі зьвязаныя зь цяжкімі тэмамі — ад любові да самагубства паэтаў, таго ж Маякоўскага ці Рафала Ваячка. І я сам для сябе вырашыў, што трэба займацца цяжкімі, праблемнымі тэмамі. А турэмная тэма ў беларускай рэчаіснасьці вельмі актуальная. Турмы ў Беларусі баяцца ўсе, нават той, хто кіруе намі ўжо 19 гадоў, турмы баіцца, відаць, больш за іншых. Ён жа неяк сказаў, што ў нас у турмах сядзяць прыстойныя людзі. Дык чаму ж не зрабіць такі альбом для прыстойных людзей?
— Маеце рацыю. «Ты мне родная самая / па душы, па крыві. / Ты жыві, мая мама, / доўга-доўга жыві»… У тым, што турэмны шансон у вашым выкананьні загучаў часам надзвычай лірычна, — гэта найперш заслуга Генадзя Бураўкіна? Ці вам самому не хацелася тае брутальнасьці, якая прысутнічае, скажам, у шансоне расейскім?
— Па-першае, я сам не брутальны. Вельмі цяжка адысьці ад самога сябе. Па-другое, і герой мой, Хведар Шчавель, — таксама не брутальны. Ён нарадзіўся ў цэнтры Эўропы, ва Ўшацкім раёне, на возеры Шо. І нашыя зь ім песьні — гэта спроба дагрукацца да маршрутчыкаў, да дальнабойшчыкаў, да спажыўцоў шансону, да тых простых беларусаў, якія ня слухаюць Радыё Свабода, не чытаюць «Нашу ніву», не праглядаюць «Беларускі партызан». Ёсьць вельмі шмат людзей, для якіх усё, што мы робім, малацікава. Для іх і прызначаецца гэткая простая форма, як шансон — хай сабе не брутальны, назавем яго — чулы. І яшчэ адзін момант вельмі важны. Многія людзі, гледзячы на альбом «Шо-Шо», будуць думаць, што гэта нешта падобнае на расейскі шансон. Хтосьці, ня першы год гледзячы на Вайцюшкевіча, захоча, каб у альбоме было нешта ад францускага шансону. А я сам хацеў бы, каб у мяне атрымалася нешта такое, што можна будзе з поўным правам назваць беларускім шансонам.
Нават той, хто кіруе намі ўжо 19 гадоў, турмы баіцца, відаць, больш за іншых
— Чаму ўсё ж было вырашана выступаць ад імя прыдуманага героя, месца народзінаў якога, як я разумею, і дало назоў альбому?
— Гэта адна з вэрсій. А хтосьці скажа, што назва спачатку гучала як ШОС, а потым адна літарка згубілася. Камусьці ў назове пачуецца слова «хараШО»… Спачатку мы думалі героя засакрэціць, потым я зразумеў, што гэта глупства — усё роўна пазнаюць па голасе. У майго героя Хведара частковая амнэзія, ён вельмі добра размаўляе па-беларуску, а калі пераходзіць на расейскую — заікаецца. Такі вясёлы і спакойны хлопец, які невядома за што трапіў за краты. Магчыма, ён езьдзіў гастарбайтарм у Маскву. Магчыма, ганяў фуры па прасторах СНД… Гэты вобраз, можна сказаць, яшчэ дапрацоўваецца.
— Гады чатыры таму ў Беларусі выходзіў яшчэ адзін альбом турэмнага шансону — «Куплеты і прыпевы» Лявона Вольскага (вядомая песьня «Мусарок» адтуль). Памятаю, адзін мой знаёмец паслухаў і сказаў: глядзі ты, не сядзеў, а напісаў дакладна. А вы неяк уваходзілі ў ролю?
— Нядаўна адзін з апазыцыйных палітыкаў заявіў, што Беларусь ператварылася ў крымінальную краіну. Вы таксама схільныя так лічыць? Прынамсі, тады ў вашага альбому будзе больш слухачоў…
— «Шо-Шо» — гэта ўсё ж рамантычныя гісторыі і гульні, у якія важна не загуляцца. Я перакананы, што варта вывучаць турэмную тэму, ня трэба людзей, якія сядзелі, адпіхваць. Тым больш, зноў жа спашлюся на вядомага палітыка, у турмах знаходзіцца вельмі шмат прыстойных людзей. У тым ліку і сярод крыміналітэту, я ўжо маўчу пра вязьняў палітычных. У альбоме ёсьць песьні, якія могуць быць прысьвечаныя, скажам, Міколу Статкевічу. А чаму не? У адной і той жа камэры сядзяць вінаватыя і невінаватыя — пра гэта так шмат апошнім часам гаворыцца.
— Паводле вашых адчуваньняў, «чорныя сьпісы» дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Беларусі?
Далей за 200-ты кілямэтар ад Менску можна выступаць у школе, садку, касьцёле, нават у доме культуры