Візыт пятай місіі МВФ у Менск павінен адбыцца з 17 па 28 кастрычніка.
Пра гэта падчас онлайн-канфэрэнцыі ў БелТА паведаміла старшыня Нацбанку Надзея Ермакова.
«На думку экспэртаў МВФ, магчымасьць новай фінансавай праграмы зь Беларусьсю захоўваецца, і адным з ключавых пытаньняў для пачатку перамоў зьяўляецца выпрацоўка комплекснага пляну правядзеньня маштабных структурных пераўтварэньняў, а таксама жорсткай грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі», — заявіла Ермакова.
Яна адзначыла, што ўрад і Нацыянальны банк прадоўжаць «дэталёвае абмеркаваньне з МВФ далейшых крокаў у галіне структурных рэформаў, у прыватнасьці, канкрэтнага пераліку захадаў, які б у поўнай меры ўзгадняўся з асноўнымі мэтамі і прыярытэтамі эканамічнай палітыкі нашай дзяржавы».
Ермакова адзначыла, што па асобных аспэктах цяперашняй эканамічнай палітыкі і прагнозу на 2013 год МВФ працягвае даваць «стрыманыя ацэнкі».
У прадстаўніцтве МВФ у Менску пакуль не падаюць інфармацыі пра візыт місіі.
У сакавіку кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Дэвід Хофман заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску, што Міжнародны валютны фонд чакае ад афіцыйнага Менску праграмы рэформаў, каб весьці перамовы па новым крэдыце. Для такіх перамоваў неабходная «падрыхтоўка ўзгодненага пляну глыбокіх рэформаў, які будзе падтрыманы на самым высокім узроўні».
Беларусь і МВФ: гісторыя крэдытаў і стасункаў
Пасьля звароту беларускіх уладаў Рада выканаўчых дырэктараў МВФ 12 студзеня 2009 году ўхваліла праграму тэрмінам на 15 месяцаў і выдзяленьне Беларусі фінансавых рэсурсаў у аб’ёме каля $2,46 млрд. Пазьней на просьбу беларускага боку МВФ павялічыў агульны аб’ём фінансаваньня да $3,46 млрд. За час з 1992 па 2008 год Беларусь двойчы скарыстала фінансавыя рэсурсы МВФ: па лініі фонду сыстэмных трансфармацыяў — $217,2 млн, і паводле мэханізму стэнд-бай — $77,4 млн. Абодва гэтыя крэдыты Беларусь цалкам пагасіла ў лютым 2005 году. Беларусь — сябра МВФ з 1992 году.