Малады Фронт абвясьціў пра ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 2014 году. Маладафронтаўцы зьбіраюцца правесьці кампанію ў Салігорску і прапануюць для яе новую стратэгію.
Пра гэта лідэры Маладога Фронту паведамілі на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі.
Мясцовыя выбары — адзін зь нешматлікіх шанцаў легальна працаваць зь людзьмі падчас збору подпісаў і агітацыйнай кампаніі. І гэта адзін з галоўных чыньнікаў, якія штурхаюць Малады фронт да ўдзелу ў выбарчай кампаніі, патлумачыла ініцыятыву намесьніца старшыні Наста Дашкевіч. Немэтазгоднасьць байкоту яна патлумачыла гэтак:
«Мы думаем, што сёлета ў апазыцыі не павінна паўставаць пытаньне ўдзелу альбо байкоту выбараў, бо мясцовыя выбары — гэта адсутнасьць мінімальнай яўкі выбарцаў. І гэтая кампанія ня так моцна ідэалягізаваная ў параўнаньні з парлямэнцкімі і тым больш прэзыдэнцкімі выбарамі».
Маладафронтаўцы прызналі, што яны, як і іншыя сілы дэмакратычнай апазыцыі, ня ў стане правесьці паўнавартасную і заўважную палітычную кампанію ў маштабах краіны. А таму, уважаючы на палітычныя і арганізацыйныя меркаваньні, правядуць яе ў Салігорску. Чаму для палітычнай акцыі абраны менавіта гэты горад, тлумачыць намесьнік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла:
«Мы абіраем ня Менск, а Салігорск таму, што, да прыкладу, я з Салігорску і ведаю, што гэта малы горад — два на два кілямэтры. І з сарака кандыдатамі, да якіх далучацца актывісты, мы захопім горад. Мы маем там моцную структуру, і праз два дні пасьля пачатку збору подпісаў, а мы захопім цэнтральную плошчу, там будуць стаяць намёты, бо гэта будзе дазволена. Я ня ведаю што будзе адбывацца ў горадзе, але кожны жыхар Салігорску будзе ведаць, што адбываецца сапраўдная палітычная кампанія. Такога Салігорск яшчэ ня бачыў, і я перакананы, што такіх лякальных кампаніяў у Беларусі яшчэ не было. Ну, і важны момант — сёньня ў Салігорску няпростая сытуацыя з заробкамі. Ёсьць „Беларуськалій“, ёсьць вялікія эканамічныя праблемы, і гэта супадае з выбарамі. У Салігорску і так досыць пратэстны электарат, а зараз мы паказваем — на кожным участку ёсьць дэмакратычны кандыдат — ідзіце і галасуйце».
Паводле лідэраў Маладога Фронту, ужо сёньня яны маюць 26 кандыдатаў, якія будуць балятавацца ў выбарчых акругах Салігорску. На пачатак выбарчай кампаніі маладафронтаўцы маюць зарэгістравацца па ўсіх 40 акругах. Яны запрашаюць у Салігорск актывістаў зь іншых гарадоў Беларусі, якім гатовыя прапанаваць магчымасьць пражываньня і рэгістрацыі кандыдатамі на выбары. Гаворыць намесьнік старшыні Маладога Фронту Мікола Дземідзенка:
«Мы правялі перамовы з кампаніяй „Праваабаронцы за справядлівыя выбары“, і ў нас будуць назіральнікі на ўсіх участках, дзе будуць дэмакратычныя кандыдаты. Гэткім чынам, мы рыхтуем маштабную паўнавартасную кампанію ў асобным рэгіёне, бо правесьці яе ў маштабах краіны — няма такой моцы ні ў нас і ў ніводнай зь іншых дэмакратычных структур. Таму мы заклікаем да такой ініцыятывы, каб партыя і арганізацыі больш лякалізаваліся і змаганьне было больш сэнсоўным».
Цяперашні старшыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч кажа, што таксама возьме ўдзел у выбарчай кампаніі і падтрымлівае новую ініцыятыву сваіх паплечнікаў. Падобнага досьведу ўдзелу ў выбарах дэмакратычная апазыцыя яшчэ ня мела, кажа Зьміцер Дашкевіч:
«Гэтая ідэя сапраўды дае разуменьне выбарчай кампаніі, якая ня мае ніякага палітычнага сэнсу, калі ставіцца задача хаця б узяць большасьць галасоў на выбарах. Гэта мае маральны сэнс для жыцьця гораду і ўсяе краіны. Добрая ідэя, і ў кожным разе ўдзел у выбарчай кампаніі я прымаю».
На пачатак выбараў маладафронтаўцы плянуюць выпусьціць газэту «Свабодны Салігорск», правесьці інфармацыйную кампанію праз дзейны інтэрнэт-рэсурс Saligorsk.org, а таксама заклікаюць далучыцца да кампаніі іншыя палітычныя партыі і рухі.