Малады Фронт ідзе на мясцовыя выбары. У Салігорску

Your browser doesn’t support HTML5

Малады Фронт абвясьціў пра ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, прапануючы новую стратэгію. Кампанія будзе праведзена ў Салігорску.
Пра гэта на адмысловай прэс-канфэрэнцыі паведамілі лідэры Маладога Фронту Наста Дашкевіч, Мікола Дземідзенка і Іван Шыла.

Ужо на сёньня актывісты бачаць 26 кандыдатаў ад МФ на ўдзел у выбарчай кампаніі. Плянуецца прапанаваць сваіх кандыдатаў па ўсіх 40 акругах гораду.

Новая стратэгія ўдзелу ў кампаніі грунтуецца на тым, каб сканцэнтраваць сілы дзеля дасягненьня максымальных вынікаў у адным канкрэтным горадзе. Паколькі распачаць падобную кампанію ва ўсіх гарадах Беларусі Малады Фронт ня можа, за аснову ўзяты Салігорск — прамысловы цэнтар, дзе гараджане выяўляюць адносную грамадзкую актыўнасьць і дзе маюць актуальнасьць сацыяльныя пытаньні, у тым ліку праблема калійнай галіны.

Актывісты Маладога Фронту прапануюць палітычным актывістам зь іншых гарадоў узяць удзел у выбарах у Салігорску ў якасьці кандыдатаў.

Як адзначыла Наста Дашкевіч, «мясцовыя выбары для нас шанец правесьці кампанію па зборы подпісаў і агітацыйную кампанію, правесьці сустрэчы зь людзьмі падчас выбараў у мясцовыя саветы. Не за гарамі і прэзыдэнцкія выбары».