Ці чуе ўлада голас народу? Поўнае відэа

У інтэрнэце працягваецца збор подпісаў супраць увядзеньня пошліны на выезд зь Беларусі. Ці будзе гэтая ініцыятыва мець плён? Якія ініцыятывы грамадзкіх рухаў і кампаніяў апошняга часу былі эфэктыўнымі, а якія пацярпелі паразу? Чаму?
Ці можа шараговы чалавек, і індывідуальна, і ў супольнасьці сваіх аднадумцаў, уплываць на рашэньні беларускіх уладаў, якія кранаюць яго правы і жыцьцёвыя інтарэсы? Якія для гэтага ёсьць спосабы і магчымасьці? На якія ініцыятывы грамадзкіх рухаў беларусы найахвотней адгукаюцца, а якія не заўважаюць? Увогуле — ці гатовыя беларусы да пераможнага канца абараняць свае інтарэсы, і ці гатовая ўлада выслухоўваць людзей?

У дыскусіі бяруць удзел каардынатар грамадзкай ініцыятывы «Хрысьціянскі рух» Ганна Шапуцька і каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» Юры Салодкі.

Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.