Уначы падаражэе паліва

Апоўначы памяняюцца цэньнікі на беларускіх АЗС.
Бэнзін А-92 будзе каштаваць 8400 рублёў (было 7800) , А-95 — 9100 (каштаваў 8300), дызэльнае паліва — 9200 (было 8500) , а эўрадызэль — 9400 (каштаваў 8700).

Прычыну падаржэньня паліва на АЗС не тлумачаць.

«Безь пяці хвілін дванаццаць пачынаецца перапынак і ўводзяцца новыя цэны. Прычыны ня ўказваюцца. Тут жа толькі два тыдні таму падвышаліся гэтыя цэны. Мы гадзіну таму самі даведаліся, што цэны падвышаюцца», — сказалі карэспандэнту Свабоды на адной зь менскіх АЗС «Белнафтахіма».