"Час сэканд-хэнд" Сьвятланы Алексіевіч
Your browser doesn’t support HTML5
У маскоўскім выдавецтве "Время" і нямецкім выдавецтве "Ханзэр", а таксама ў Швэцыі выйшла новая кніга беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч "Час сэканд-хэнд". Гэтая кніга завяршае цыкль зь пяці працаў Алексіевіч пад агульнай назвай "Чырвоны чалавек. Галысы ўтопіі". Гэта дакумэнтальны раман галасоў, раман маналёгаў реальных людзей. На прэзэнтацыі кнігі Сьвятланы Алексіевіч у Бэрліне на міжнародным літаратурным фэстывалі пабываў карэспандэнт расейскай службы Радыё Свабода Юрый Вексьлер.