Зьявіўся «беларускі» фільм з Джудам Ло

Акторы Джуд Ло (зьлева) і Кевін Спэйсі на пікеце ў падтрымку беларускіх палітвязьняў (архіўнае фота)

На сайце брытанскай газэты Guardian выставілі кароткамэтражны фільм Connection, сцэнар якога напісаў мастацкі кіраўнік беларускага «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін, а адаптацыю ангельскай вэрсіі - драматург Лора Ўэйд, а ў галоўных ролях сыгралі Мікалай Халезін і вядомы брытанскі актор Джуд Ло.
Сюжэт фільму будуецца вакол сустрэчы ў тэрмінале лёнданскага аэрапорту беларуса, які мае перасесьці на рэйс да Менску, і брытанца, які вярнуўся дадому.

Рэжысэр фільма – Уладзімер Шчэрбань, а прадуцэнтамі былі газэта Guardian разам зь лёнданскім тэатрам «Young Vic».

Your browser doesn’t support HTML5

Connection: «беларускі» фільм з Джудам Ло