13 верасьня Яроменка і Парфянкова асудзілі за парушэньне нагляду на 5 сутак кожнага. Аднак пра гэтыя суды стала вядома толькі 16-га.
У пятніцу 13-га былым палітвязьням Уладзімеру Яроменку і Васілю Парфянкову патэлефанавалі зь міліцыі Першамайскага раёну Менску і запрасілі зьявіцца ў панядзелак у міліцыю, паведаміла жонка Яроменка Валянціна.
Тэлефоны хлопцаў недаступныя. Хутчэй за ўсё, яны ўжо адбываюць арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.