Прэзыдэнт ЗША Барак Абама лічыць, што пагадненьне паміж Вашынгтонам і Масквой аб канфіскацыі і зьнішчэньні сырыйскай хімічнай зброі зьяўляецца «падмуркам», на якім можна будзе правесьці палітычнае ўрэгуляваньне грамадзянскай вайны ў Сырыі.
Пра гэта Барак Абама сказаў у інтэрвію тэлекампаніі ABC News, якое выйшла ў эфір 15 верасьня. Абама выказаў упэўненасьць, што, дзякуючы дасягнутаму ў Жэнэве ўзаемаразуменьню паміж дзяржсакратаром ЗША Джонам Керы і міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, у Злучаных Штатаў цяпер «больш трывалыя пазыцыі» дзеля таго, каб прадухіліць новае выкарыстаньне атрутных газаў з боку сілаў прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.
«Шлях, які мы прайшлі за гэтыя пару тыдняў, уражвае,» – сказаў Абама.
Пачаткова Абама плянаваў сэрыю ўдараў з паветра па сырыйскіх ўрадавых аб'ектах. Аднак на мінулым тыдні гэты плян быў адкладзены пасьля таго, як Сырыя пагадзілася з прапановай, выказанай Крамлём, адносна ліквідацыі яе хімічных арсэналаў пад міжнародным кантролем. Сырыя таксама пагадзілася падпісацца пад міжнароднай забаронай на вытворчасьць і выкарыстаньне хімічнай зброі.
Жэнэўскае пагадненьне Керы-Лаўрова абавязвае афіцыйны Дамаск прадставіць вычарпальныя зьвесткі пра яго хімічныя арсэналы на працягу аднаго тыдня. Міжнародныя інспэктары павінны прыступіць да працы на месцах не пазьней, чым у лістападзе, і ўсе матэрыяльныя рэсурсы, якія адносяцца да хімічнай зброі ў Сырыі, павінны быць зьнішчаныя да сярэдзіны 2014 году.
Камэнтатары апошніх падзеяў вакол сырыйскага канфлікту падкрэсьліваюць ключавую ролю і ініцыятыву Масквы ў спробах вырашыць гэты крызыс. Напружаны ў гэтых адносінах мінулы тыдзень для расейскай дыпляматыі завяршыў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, які заручыўся падтрымкай Кітаю для сваёй ініцыятывы паставіць сырыйскую хімічную зброю пад міжнародны кантроль і такім чынам пазьбегчы амэрыканскіх паветраных удараў па Сырыі. Кітайскае адабрэньне для маскоўскай ініцыятывы на пасяджэньні Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Бішкеку на мінулым тыдні суправаджалася таксама падтрымкай ініцыятывы з боку Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану і Ўзбэкістану.
Аналітыкі разыходзяцца ў меркаваньнях, чаму Расея раптам узяла такі актыўны ўдзел у вырашэньні сырыйскага крызысу.
Фёдар Лук'янаў, палітоляг і галоўны рэдактар маскоўскага часопісу «Расея ў глябальнай палітыцы», сьцьвярджае, што, назіраючы некалькіх гадоў, як Вашынгтон спрабуе вырашыць крызысы ў Аўганістане, Іраку і Лібіі праз ваеннае ўмяшаньне, Масква зрабіла выснову, што вялікая частка сьвету хоча бачыць альтэрнатыўныя варыянты.
Некаторыя заходнія аналітыкі лічаць, што за ўсплёскам дыпляматычнай актыўнасьці Масквы хаваюцца ўнутраныя прычыны, зьвязаныя з падзеньнем рэйтынгу папулярнасьці Пуціна і зьяўленьнем ўсё больш арганізаванай апазыцыі.
Эдвард Лукас, рэдактар міжнароднага аддзелу брытанскага тыднёвіка «The Economist» лічыць, што расейская прапанова адносна Сырыі у выніку засьцерагае Маскву ад заходняй крытыкі па шматлікіх іншых пытаньнях:
«Вядома, адным з важных вынікаў удзелу Расеі ў гэтых псэўдаперамовах аб хімічнай зброі ў Сірыі стане тое, што Захад цяпер будзе вельмі неахвотна супярэчыць Расеі ў нейкіх іншых пытаньнях. Яны будуць баяцца, што калі яны паскардзяцца на Расею ў пытаньнях правоў чалавека, або пра нейкія рэчы ў блізкім замежжы, або пра адносіны да геяў, або пра любую іншую рэч, за якую рэжым у Расеі заслугоўвае крытыкі, то Расея скажа: калі вы гэта зробіце, то мы спынім наша супрацоўніцтва па Сырыі. Такім чынам гэтая ініцыятыва шматбакова працуе на Пуціна, і яна зьяўляецца ўражальным дыпляматычным ходам,» – сказаў Лукас нашаму радыё.
Тым часам чакаецца, што сёньня генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун апублікуе перададзеныя яму напярэдадні вынікі расьсьледаваньня па газавай атацы ў прыгарадзе Дамаска 21 жніўня.