Расея: пажар на атамнай субмарыне «Томск»

Your browser doesn’t support HTML5

Пажар успыхнуў на атамнай падводнай лодцы «Томск», якая знаходзіцца ў вэрфі ля Ўладзівастоку.
Расейскія інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што лодка загарэлася ў той час, калі яе рамантавалі ў плывучым доку на вэрфі «Звезда» за 25 кілямэтраў ад Ўладзівастоку.

Афіцыйныя асобы кажуць, што няма ніякай рызыкі уцечкі радыяцыі.

Яны заявілі, што на месца здарэньня накіраваны карабель, які кантралюе ўзровень радыяцыйнага фону.