Расейскіх геяў і лезьбіянак запрашаюць жаніцца ў Данію. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Скандынавіі Сяргей Джанян.
У сталіцы Даніі Капэнгагене пачала працаваць фірма, якая спэцыялізуецца на рэгістрацыі шлюбаў паміж аднаполымі мужам і жонкай з Расеі. Супрацоўнікі кампаніі прапануюць расейскім геяў і лезьбіянкам аформіць іх шлюбны саюз на працягу 12 гадзін, пры гэтым кампанія бярэ на сябе арганізацыю ўсяго працэсу і дае паслугі перакладніка.
Такім чынам, у Даніі зьявіўся самы просты і танны для расейскіх гомасэксуалаў спосаб зарэгістраваць шлюб — ахвотныя ажаніцца выдаткуюць мінімум сродкаў, паколькі змогуць вярнуцца з Капэнгагена дадому на ўласнае вясельле ў той жа вечар.
Зарэгістраваны ў Даніі шлюб па-ранейшаму ня будзе прызнаны ў Расеі, аднак будзе лічыцца законным на тэрыторыі ўсіх дзяржаваў, дзе дазволеныя аднаполыя зьвязы. Пасьведчаньне аб рэгістрацыі шлюбу расейскім маладым выдадуць на пяці мовах.