Завадатар традыцыйных танцаў Аляксей Крукоўскі: «Мы ня робім шоў і мы ня робім канцэртаў»

Your browser doesn’t support HTML5

Вялікім тэатральным фэстам завяршаецца 14–15 верасьня артыстычны сэзон на менскай вуліцы Карла Маркса. Цэлае лета па выходных тут сьпявалі, скакалі, гандлявалі ўласнаручнымі вырабамі, гралі ўсе, хто трапляў у вызначаны фармат арт-стрыту. Наш прыз глядацкіх сымпатыяў за сёлетняе карламарксаўскае вулічнае мастацтва атрымлівае музычна-танцавальная капэля «На таку». Яе завадатар Аляксей Крукоўскі — герой чарговага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».