Ужо сёньня, 15 верасьня: народзіны Арлена Кашкурэвіча і Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі

Арлен Кашкурэвіч, 2012

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
У Віцебску адбудуцца аўтамабільныя гонкі ў межах агульнанацыянальнай акцыі «Спартоўцы — за бясьпеку дарожнага руху». Пачатак а 12-й гадзіне.

У менскім Loft Cafe пройдзе конкурс прафэсійнага майстэрства бармэнаў. Пачатак а 14-й гадзіне, уваход вольны.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1616 — у італьянскім горадзе Фраскаці адчынілі першую ў Эўропе бясплатную грамадзкую школу, дзе маглі вучыцца ня толькі дзеці арыстакратаў.

1922 — у Менску заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.

1935 — Нюрнбэрскія законы пазбавілі габрэяў нямецкага грамадзянства.

1959 — Мікіта Хрушчоў стаў першым савецкім лідэрам, які наведаў Злучаныя Штаты Амэрыкі.

2008 — амэрыканская фінансавая кампанія Lehman Brothers падала на банкруцтва — гэта было найбуйнейшае банкруцтва ў гісторыі ЗША.

У гэты дзень нарадзіліся:

1890 — ангельская аўтарка дэтэктываў Агата Крысьці.

1929 — беларускі графік Арлен Кашкурэвіч.

Арлен Кашкурэвіч, ілюстрацыя да аповесьці "Дзікае паляваньне караля Стаха"



У гэты дзень памерлі:

1862 — Уладзіслаў Сыракомля, беларуска-польскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, перакладчык.

1938 — амэрыканскі пісьменьнік Томас Вулф.

1989 — амэрыканскі пісьменьнік Робэрт Пэн Уорэн.

2008 — Рычард Райт (нар. 1943), заснавальнік, клявішнік і вакаліст рок-гурту «Пінк Флойд».


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Чалавек нараджаецца, каб жыць каб пакутаваць і каб памерці, і ягонае наканаваньне трагічнае. Урэшце нельга адмаўляць гэтага факту. Але мы павінныя адмаўляць яго ўвесь час».

Томас Вулф