Афіцыйныя экспэрты прызналі кнігу Алеся Бяляцкага такой, якая можа нанесьці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь.
Беларускія мытнікі забралі ў праваабаронцы Тацяны Равяка 40 асобнікаў кнігі зьняволенага старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай». Кнігі забралі 3 ліпеня, калі Равяка везла іх зь Літвы, дзе яны былі надрукаваныя, у Беларусь для сяброў Алеся Бяляцкага. Дагэтуль кнігі мытнікі не вярнулі.
Адзін асобнік быў дасланы мытнікамі экспэртам з Гарадзенскага ўнівэрсытэта, якія прыйшлі да высновы:
«Вытрыманы аўтарам стыль выкладу і рыторыка могуць падштурхнуць чытача да ілжывых высноў і меркаваньняў, у далейшым могуць быць няправільна вытлумачаныя і зразуметыя ў грамадзтве і справакаваць дзейнасьць, зьвязаную з распальваньнем нацыянальнай варожасьці, палітычнай ці ідэалягічнай варожасьці».
«Што рабіць далей — незразумела. У гэтым выпадку ня дзейнічае палажэньне аб экстрэмісцкай літаратуры, якую зьнішчаюць, — экстрэмісцкай кнігу Алеся не прызналі. Мне прапануюць увезьці кнігі назад на тэрыторыю Літвы альбо заплаціць мыта, як на тавар для камэрцыйнага выкарыстаньня. Я з гэтым не пагаджаюся і буду далей абскарджваць у мытных органах», — заявіла «Свабодзе» Тацяна Равяка.
Сёньня яна накіравала дзьве чарговыя скаргі, каб вызваліць кнігі палітвязьня.
Сам Алесь Бяляцкі змог патрымаць сваю кнігу ў руках — яму пераслалі яе ў бабруйскую турму. Прэзэнтацыя кнігі «Асьвечаныя Беларушчынай» прайшла 6 сакавіка ў Менску.