Тыдзень у фотаздымках: 7-13 верасьня

Таджыцкі спартовец рыхтуецца да матчу на чэмпіянаце Азіі ў кокпары (бузкашы) - традыцыйным цэнтральнаазіяцкім спорце, дзе дзьве каманды на конях гуляюць безгаловым целам казла.

Праваслаўныя вернікі бяруць удзел у шэсьці па Неўскім праспэкце ў Пецярбургу, адзначаючы 300-годзьдзе манастыра Аляксандра Неўскага.

Афганская жанчына жабруе каля вулічнага тэлеэкрану ў Кабуле падчас футбольнага матчу Афганістан-Індыя ў фінале Чэмпіянату Паўднёва-Азіяцкай фэдэрацыі футболу.

Іранская жанчына з сабачкам Джэсікай у цэнтры Тэгерану.

Турэцкі дэманстрант хаваецца ад сьлезацечнага газу, ужытага спэцназам 12 верасьня падчас пратэсту ў стамбульскім раёне Кадыкёй.

Супрацоўніца Нацыянальнай партрэтнай галерэі ў Лёндане пазіруе перад партрэтам Малалы Юсафзай, 16-гадовай пакістанскай актывісткі руху за адукацыю дзяўчат, параненую талібамі ў галаву ў 2012 годзе.

3000 сьцяжкоў у памяць аб ахвярах тэрактаў 11 верасьня 2011 году ў парку Вінэтка, штат Іліной, ЗША.

Жанчына ў бурцы праходзіць міма салёну прыгажосьці ў Кабуле.

Прэзэнтацыя калекцыі кіргіскіх дызайнэраў на фэстывалі моды "Стваральнікі прыгажосьці" ў Бішкеку.

На ровары ў Астане, Казахстан.

Людзі ідуць праз мэмарыял "Пустое Неба 9-11" у Парку Свабоды ў Джэрзі Сіты насупраць Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью Ёрку.

Афганскія дзеці нясуць дадому вугаль з цаглянага заводу ў прадмесьці Джалалабаду.

Парад у Пхэньяне 9 верасьня ў гонар гадавіны заснаваньня КНДР у 1948 годзе.

Цыганкі ў вёсцы Падвінаградаў у Закарпацьці, 8 верасьня.

Прыхільнікі мэра Масквы Сяргея Сабяніна на мітынгу ў яго падтрымку на выбарах мэра 8 верасьня. Сабянін перамог у першым туры, але ягоныя апанэнты аспрэчылі вынікі выбараў.

Трэніроўка афганскіх футбалістаў на кабульскім стадыёне.