Арэнда кватэр у Менску падаражэла

У Менску кошт арэнды аднапакаёвай кватэры ў жніўні ў сярэднім склаў 375 даляраў, што на 19% больш, чым на пачатку году.
Пра гэта паведаміла намесьнік дырэктара па арэндзе жыльля групы кампаніяў «Твая сталіца» Валянціна Сянчыхіна.

Кошт арэнды двухпакаёвай кватэры з пачатку году вырас на 20%, сярэдняя цана ў жніўні склала 472 даляры. Арэнда трохпакаёвай кватэры ў апошнім месяцы лета ў сярэднім усталявалася на ўзроўні 503 даляры, што складае 118% да студзеня бягучага году, перадае БЕЛТА.

Паводле Валянціны Сянчыхінай, апошнія два месяцы кошт арэнды кватэр у Менску заставаўся прыкладна на адным узроўні.